weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
18.06.2009 15:30 ,

“Адна зямля” на сцэне смаргонскага амфітэатра

Фота: Александр.

Рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля» пройдзе 27 чэрвеня. Урачыстае адрыццё фестывалю адбудзецца ў 13.00 на пляцоўцы амфітэатра.

«Рэгіянальная газета» — адзін з сузаснавальнікаў фестывалю, які ў розных гарадах нашага рэгіёну праводзіўся дагэтуль 10 разоў.

Калі раней мерапрыемства насіла адасоблены характар, то ў гэтым годзе фестываль пройдзе ў Дзень моладзі. Заяўлена 46 удзельнікаў конкурсу ў чатырох ўзроставых катэгорыях.

Пасля адкрыцця пачнецца конкурснае праслухоўванне, якое будзе працягвацца да 18.00. Потым ў праграме фестывалю адбудзецца перапынак, падчас якога журы падвядзе вынікі, будуць падрыхтаваныя праграма гала-канцэрту, дыпломы і падарункі. У час перапынку, які будзе доўжыцца паўтары гадзіны, на той жа пляцоўцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі. У 19.30 пачнецца ўзнагароджанне, і ўдзельнікі фестывалю зноў збяруцца на сцэне амфітэатра.

Гала-канцэрт лаўрэатаў стане самым уражвальным дзействам свята. Пасля завяршэння фестывалю з 21.00 да 23.00 будуць выступаць прафесійныя калектывы, запрошаныя на Дзень моладзі. Сярод іх — гурт «Тяни-Толкай».

Як паведаміла начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражава, існуе вялікая верагоднасць таго, што ў якасці госця ў Смаргонь завітае Аляскандр Салаўёў, які заваяваў Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на X Нацыянальным фэсце беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2009».

Святлана СТАНКЕВІЧ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце