weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
24.08.2009 17:29 ,

Чалавек мастацтва

Фота: Александр.

У гэтай сям’і талентам валодае кожны. Акрамя добрых вакальных дадзеных, усе ўмеюць іграць і на музычных інструментах. Ужо цяпер пяцігадовая Валерыя Кулеш спявае песні і марыць навучыцца іграць на скрыпцы.

Надзея Вараўка, дырэктар Раёўскага Дома культуры, спявае на працягу ўсяго жыцця. Сваю першую песню “Конік” жанчына спявала, калі ёй было шэсць гадоў.

– Мы паехалі ў Ілью, там праходзіў нейкі конкурс, – расказвае Надзея. – Што за конкурс, не запомніла (столькі часу прайшло), але добра памятаю, што мне сабралі валасы ў “хвосцік” і я спявала “Коніка”.

Падчас вучобы ў школе Надзея заўсёды была старастай класа, таму кожны раз удзельнічала ў конкурсах самадзейнасці. Раней яна са сваёй сяброўкай Алай Мацюк і самі рабілі вечарыны. Збіралі людзей і спявалі.

Па заканчэнні школы пайшла працаваць на фабрыку, бо паступаць вучыцца яна не збіралася. Уладкаваўшыся на працу, спявала ў хоры. Праз нейкі час дырэктар той фабрыкі, дзе яна працавала, прапанавала заняць пасаду дырэктара Дома культуры. Надзея пагадзілася. Дырэктарам працуе ўжо дваццаць другі год. Але, як кажа жанчына, ёй больш падабаецца быць мастацкім кіраўніком, бо самадзейнасць яе “канёк”. 

Па словах Надзеі Вараўкі, раней яна вяла харавы гурток, ездзілі на розныя абласныя агляды-конкурсы.

– Цяпер таксама працуе вакальная група, – расказвае дырэктар Дома культуры. – Нягледзячы на тое, што нашы ўдзельнікі не маюць музычнай адукацыі, яны спяваюць цудоўна. Узрост удзельнікаў самы розны – ёсць і моладзь, і пенсіянеры.

Рэпертуар вакальнай групы Раёўскага Дома культуры складаецца з народных песень. Як кажа Надзея, гэта ёй бліжэй за ўсё, бо сама некалі вучылася ў каледжы харавога дырыжыравання народнага аддзялення. Удзельнікі гурта пад кіраўніцтвам Надзеі Вараўкі займаюцца два разы на тыдзень па дзве гадзіны.

– Я кожны раз стараюся падладжвацца пад людзей, – кажа жанчына. – Заняткі ў нас праходзяць пасля шасці-сямі вечара – у той час, калі людзі прыходзяць з работы. А днём у нас ідуць заняткі дзіцячых калектываў. Гэта і танцавальны гурток, і драматычны, і харавы.

Па словах самой, яна чалавек мастацтва – спявае ў любым месцы і ў любы час. Каб вывучыць новую песню, будзе “пракручваць” яе ў галаве нават калі ідзе па вуліцы. Але дома творчасцю не займаецца. Дома жанчына адпачывае.

– Бывае, што тыдзень ты не спяваеш і голас пачынае сіпнуць, – кажа Надзея. – Тады я пачынаю распявацца. Але сырыя яйкі не п’ю. Голас распрацоўваю па гамах. Распяваюся на до-рэ-мі.

Самымі любімымі песнямі Надзеі Вараўкі з’яўляюцца ўкраінскія народныя. Падабаюцца жанчыне і спакойныя, меладычныя творы. У дзяцінстве яна вельмі любіла песню пра Днепр, якую спяваў яе дзядуля.

– Некалі ў нас стаяла шырокая лава, – успамінае Надзея. – Пасядуць усе на лаўку, і дзядуля пачынае пець, астатнія толькі падпяваюць. А я сяджу на печы і слухаю. У дзядулі быў вельмі прыгожы нізкі бас. Ён так спяваў, што заслухацца можна.

Дарэчы, спявае ў сям’і Надзеі ўжо не першае пакаленне. Акрамя таго, што добры голас меў дзед, добра пяе і яе 80-гадовая маці.

– У маёй мамы былі два родныя браты і сястра, – гаворыць жанчына. – І ніхто з іх не меў музычнай адукацыі. Але ўсе яны вельмі прыгожа спявалі. А яшчэ ігралі на баяне, гітары, домры і балалайцы.

Валодаюць вакальнымі дадзенымі і дочкі Надзеі Вараўкі – Таццяна і Наталля. Абедзве закончылі музычную школу. Але Таццяна не захацела звязаць сваё жыццё з мастацтвам. Яна працуе бухгалтарам. А вось Наталля ў свае 25 год займаецца ў хоры, валодае фартэп’яна, іграе на гітары. Яна сама навучылася іграць і на цымбалах. Выкладае Наталля і харэаграфію ў Раёўскім Доме культуры. Вучыць дзяцей як народным, так і сучасным танцам.

Музычны слых мае і пяцігадовая ўнучка Надзеі – Валерыя. Па словах жанчыны, Лера вельмі добра спявае і хоча навучыцца іграць на скрыпцы.

– Лера ўжо пятая ў нашым пакаленні, якая мае музычныя здольнасці, – кажа Надзея. – Я спадзяюся, што яна таксама будзе спяваць.

Надзея СТАНКЕВІЧ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце