weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
15.09.2009 09:23 ,

“Пятае Евангелле” Карнэліуша Консака

Да канца верасня ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча будзе працаваць персанальная фотавыстава Карнэліуша Консака “Пятае Евангелле”.

Нарадзіўся фатограф у 1962 годзе ў горадзе Прушкаў (Польшча). Пасля школы паступіў у тэхнікум “Сад. Агарод. Кветкі.” Атрымаў спецыяльнасць тэхніка па кветкаводству, садаводстве і агародніцтве. У 1981 прыняў манаства ў ордэне місіянераў Божага слова. У 1982-1984 гг. скончыў курс філасофіі ў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Нысе (Польшча). Праз чатыры гады скончыў духоўную семінарыю ў горадзе Пенежа.  На працягу двух гадоў (1986-1988) вучыўся ў студыі паліграфіі ў Варшаве па спецыяльнасці “Тэхнічны рэдактар. Фатограф”. Займаў пасаду намесніка дырэктара друкарні ў Ласкавіцах Паморскіх, што ў Польшчы. Чатыры гады Карнэліуш працаваў у Рыме (1994-1998). Ад 1998 года — кансультант па пытаннях паліграфіі, фатограф каталіцкага культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог” у Баранавічах (Беларусь).

На выставе прадстаўлена шмат фотаздымкаў прыроды і маленькіх дзяцей. Пад кожным з іх ёсць подпіс, які носіць філасофскі сэнс. Адна з работ мае назву “Колькі там таго жыцця?”. А на здымку маленькі хлопчык, які задуменна глядзіць некуды ўдалеч і, схіліўшы галаву над сталом, боўтае лыжкай у шклянцы гарбату. Такі маленькі хлопчык, а здаецца, што ён ужо прайшоў праз расчараванне і гора, якое можа быць у нялёгкім жыцці.

Яшчэ адна філасофская работа “Першыя слёзы” — галінка вярбы, з якой вось-вось капнуць кропелькі вады. Для аднаго гэта могуць быць слёзы радасці і шчасця, а для другога — горкія слёзы бяды…
Прыведзеныя толькі два прыклады прац Карнэліуша Консака. А ўсяго на выставе прадстаўленыя 54 фотаздымкі і пра кожны з іх можна гаварыць бясконца. Але ўсё роўна слоў будзе мала, яго здымкі трэба бачыць. Фатограф паказвае нам тыя моманты, якія не заўсёды можна заўважыць у нашым жыцці.

Надзея СТАНКЕВІЧ.  

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце