weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
29.09.2009 10:37 ,

Хабарнік не выканаў абавязкі

Міліцыя 24 верасня ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле “Атрыманне хабару” ў адносінах да 52-гадовага былога дырэктара аднаго з прадпрыемстваў раёна.

Начальнік дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенька паведаміў “РГ”: паводле матэрыялаў упраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі абласнога ўпраўлення міліцыі, падазроны ў злачынстве, калі займаў пасаду дырэктара, у канцы снежня 2008 года, у сваім службовым кабінеце ад кіраўніка будаўнічай арганізацыі атрымаў 17 мільёнаў 850 тысяч рублёў за заключэнне дагавора на выкананне работ па будаўніцтве халадзільнага склада.

Узяўшы грошы, хабарнік не выканаў свае абавязкі. 24 верасня ў 15.50 на тэрыторыі гаражнага кааператыва №29, што на вуліцы Маладзёжнай, ён вяртаў частку грошай — 3 тысячы 500 долараў ЗША. У момант перадачы долараў мужчына быў затрыманы.

Сяргей Зянько.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце