weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
03.10.2009 08:22 ,

Яе вучням – усяго па 60

Былым вучням настаўніцы Галіны Рыжэвіч ужо па 60, але залескія хлопцы і дзяўчаты, ідучы на танцы, гучна вітаюцца, нібы спадзяюцца, што Галіна Сямёнаўна зменіць свой маршрут і накіруецца разам з імі ў бок клуба...

Гэта не дзіва, бо спадарыня Галіна невыпадкова стала настаўніцай, хоць і кажа, што ўсё ў яе жыцці здараецца знянацку. Наш расповед пра Галіну Рыжэвіч, педагога з Залесся з вялікім стажам, не меў намеру з’явіцца акурат да Дня настаўніка – усё таксама атрымалася знянацку, відаць, не без уплыву жыццёвых формулаў Галіны Сямёнаўны.

Ураджэнка Пскоўскай вобласці Расіі, падчас вайны, у 1943 годзе, яна воляй лёсу апынулася ў Будславе. Калі немцы адступілі, 19-гадовую дзяўчыну прызначылі начальнікам дзіцячага прыёмніка. Пасля – старэйшым выхавальнікам прыёмніка ў Залессі.

Установа размяшчалася ў трох будынках. У адным з іх цяпер знаходзіцца Дом рамёстваў, а два другія, размешчаныя побач, належаць прыватным гаспадарам.

У дзіцячым прыёмніку Галіна працавала да 1949 года. Пасля паступіла ў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут, а ў 1951 годзе ўладкавалася ў Залескую школу. На той час настаўнікаў не хапала, таму ў інстытуце рыхтавалі спецыялістаў шырокага профілю. Асноўная спецыяльнасць Галіны Рыжэвіч – гісторык, але яна магла выкладаць і маляванне, і фізічную падрыхтоўку, і грамадскай працы шмат было. Даводзілася працаваць з непісьменнымі людзьмі, якія нават распісацца не маглі.

У школе працавала да пенсіі, а пасля – у школе-інтэрнаце, у дзіцячым садку, у яслях.

– Так атрымоўваецца, што чым больш мне было год, тым меншы быў узрост маіх выхаванцаў, – кажа наша гераіня. – Настаўніцай, калі па шчырасці, я не хацела быць: марыла аб прафесіі доктара. Але пасля вопыту працы з дзецьмі іншага занятку для сябе не бачу. З дзецьмі, з моладдзю ў мяне заўсёды былі цудоўныя адносіны. Ідуць хлопцы з дзяўчатамі на танцы, я ў цемры іх і не бачу, а яны крычаць мне: “Прывітанне!” Побач з моладдзю і сам маладзееш: бачыш іх жыццярадаснасць і забываешся на хваробы і хатнія праблемы. Я не прапускаю ніводнай сустрэчы з выпускнікамі, і нават тыя, каму зараз 60, для мяне застаюцца дзецьмі.

Святлана СТАНКЕВІЧ.

Галіна Рыжэвіч распавядае пра сябе.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце