weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
04.11.2009 16:38 ,

Вярнуліся дыпламантамі

Астравецкі лясгас вярнуўся дыпламантам з 16-й Міжнароднай выставы “Турбізнэс 2009”, якая праходзіла ў нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.

28 кастрычніка ў рамках выставы адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу “Пазнай Беларусь”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрста спорту і турызму, РУП “Нацыянальнае агенцтва па турызму” і рэдакцыя газеты “Туризм и отдых”. Конкурс праводзіцца ў сёмы раз, але спаборніцтвы ў намінацыі “Лепшая паляўнічая гаспадарка” праходзілі ўпершыню.

Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Астравецкага лясгаса Пётр Крупенчык, гаспадарка сур’ёзна рыхтавалася да конкурсу, нарошчвала базу і была адзначаная другім месцам у сваёй намінацыі і дыпломам, які ўручыў намеснік Міністра лясной гаспадаркі Мікалай Юшкевіч.

Святлана СТАНКЕВІЧ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце