weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
10.11.2009 16:45 ,

Дыплом з Японіі

Дыплом з прэфектуры Канагава Японіі атрымала вучаніца мастацкай школы Лія Гештарова. Яна стала пераможцай міжнароднага конкурсу юных мастакоў “Нацыянальныя традыцыі і культура”.

Удзел у творчым турніры прымалі дзеці з 80 краін свету, і маладзечанка выйшла ў фінал, а потым і ў лік пераможцаў. Яе малюнак будзе змешчаны у спецыяльным каталогу работ юных мастакоў свету.

— Я працавала над сваёй карцінай месяц, — расказвае Лія. — Намалявала жанчыну  ў беларускім нацыянальным касцюме, якая ўвасабляе ў сабе мінулае, сённяшняе і будучае  нашай краіны. Таксама з маім настаўнікам мы размясцілі на палатне выявы Мірскага замка, Нацыянальную бібліятэку ў Мінску і Хатынь.

Перамога ў Японіі — далёка не першая, а настаўнікі спадзяюцца — не без падстаў — што і не апошняя. Дзяўчынка мае шмат узнагарод з рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Вось і зусім нядаўна яна заняла другое і трэцяе месцы ў абласной арт-сесіі ў розных жанравых намінацыях.

— Лія — не толькі таленавітая вучаніца, але  і вельмі працалюбівая, мэтанакіраваная. Неяк мы падрыхтавалі работу, а потым аказалася, што патрэбны быў — па ўмовах конкурсу — меншы фармат. Дык яна за суткі дома перарабіла ўвесь малюнак, — расказвае выкладчык дзіцячай мастацкай школы Васіль Лазоўскі.

Першая персанальная выстава дзяўчынкі адбылася, кал ёй усяго было толькі  5 год. Сёння, акрамя мастацкай школы, яна паспяхова вучыцца  ў 5 класе гімназіі №7 і наведвае студыю бальных танцаў. А што тычыцца творчасці, то больш за ўсё ёй падабаецца працаваць над кампазіцыяй і жывапісам.

 Ганарацца выкладчыкі перамогамі і іншых сваіх выхаванцаў. Сёлета, напрыклад, работы юных мастакоў адпраўляліся ў Арабскія Эміраты і на Тайвань, у Чэхію, Польшчу, Эстонію, Азербайджан, і кожны конкурс абавязкова  прыносіць новыя імёны юных талентаў.

Між іншым, за  апошнія два гады філіялы маладзечанскай ДМШ адкрыліся і ў раёне — у вёсках  Хажова і Лебедзева. Значыць, будзе больш не толькі дыпломаў і грамат у скарбонцы школы, але (і гэта, думаю, галоўнае) і больш дзяцей зможа адчуць сябе творцамі, адкрываючы ў навакольным свеце новыя грані колераў і адценняў.

Святлана МАРХЕЛАВА, вучаніца 11 класа гімназіі №10 горада Маладзечна.       

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце