weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
17.11.2009 17:04 ,

Дапамог сябру зламаць пазванок

Пасля праведзенай праверкі міліцыя 16 лістапада ўзбудзіла крымінальную справу супраць 29-гадовага рабочага аўтапарка №5, які абвінавачаны ў прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці 44-гадоваму рабочаму гэтай жа арганізацыі.

Сумным кур’ёзам назваў гэты выпадак у інтэрв’ю “РГ” намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык. Паводле яго слоў, здарэнне адбылося вечарам 5 лістапада. Мужчыны, якія працуюць у аўтапарку разам, пасля работы вырашылі выпіць.

Зайшлі ў лясок за тэрыторыю свайго прадпрыемства і паспяхова здзейснілі сваю задуму. Пасля п’янкі пайшлі на аўтобусны прыпынак, каб ехаць дамоў. Дачакаліся аўтобуса.

“Відаць, што выпілі добра, — расказвае намеснік начальніка вілейскай міліцыі, — таму што ў аўтобусе паводзілі сябе не вельмі прыстойна. Урэшце вадзіцелю надакучылі неспакойныя пасажыры. Ён спыніўся на чарговым прыпынку і настойліва прапанаваў дэбашырам выйсці”.

Маладзейшы выйшаў, яго старэйшы калега адмовіўся выконваць патрабаванні вадзіцеля.
“Тады маладзейшы бярэ старэйшага за каўнер і пачынае выцягваць сабутэльніка з аўтобуса, — працягвае расповед Андрэй Дударчык, — апошні ляціць з прыступак галавой аб зямлю”.

Ад удару пацярпелы атрымаў пералом і вывіх шыйнага пазванка. Медыцынская судовая экспертыза ўстанавіла: траўмы трэба кваліфікаваць як цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для здароўя чалавека.
Паводле артыкула Крымінальнага кодэкса, сябру пацярпелага, які ўсяго толькі хацеў дапамагчы яму выйсці з аўтобуса, цяпер пагражае пакаранне — ад грамадскіх работ да абмежавання свабоды на тэрмін да двух гадоў.

Сяргей ЗЯНЬКО. 

Гэту тэму вы можаце абмеркаваць на форуме:

http://forum.molodechno.by/viewtopic.php?p=72018#72018

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце