weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
24.11.2009 16:45 ,

“Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”

На Дзень інвалідаў, што адзначаецца 3 снежня, завершыцца дабрачынны марафон дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі “Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”, які стартаваў трэцяга лістапада.

Загадчык аддзела пярвічнага прыёму Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Шырочына расказвае: “На працягу месяца мы праводзім інфармацыйную кампанію, займаемся выпускам лістовак, арганізоўваем “круглыя сталы”.

На ўсе прадпрыемствы горада і раёна, а іх 116, разаслалі тэлефанаграмы з просьбай прыняць удзел у дабрачынным марафоне і аказаць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Адгукнуліся ўсе. Былі пералічаныя не толькі грашовыя сродкі, але і аказаная адрасная дапамога сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У марафоне прынялі ўдзел і сельскагаспадарчыя кааператывы. Яны дапамаглі натуральнымі прадуктамі харчавання. Прыемна, што людзі не засталіся раўнадушнымі да тых, каму неабходная дапамога”.
Трэцяга снежня ў актавай зале Палаца культуры будзе заключны этап дабрачыннага марафона “Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”.

У гэты ж дзень плануецца правесці канцэртную праграму “Фестываль творчасці”, падрыхтаваны сіламі аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў “Ластаўка”, а таксама гурткоў, што працуюць на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падчас канцэрта будуць гучаць песні, вершы, убачаць прысутныя і танцавальныя нумары, тэатралізаваныя пастаноўкі, а таксама змогуць наведаць выставу-кірмаш творчых работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

— У нас вельмі шмат талентаў сярод моладзі і дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем, — расказвае Вольга Шырочына. — Менавіта для іх мы паспрабавалі падрыхтаваць святочнае мерапрыемства. Яно не будзе сумнае, а наадварот — урачыстае і вясёлае.

Надзея СТАНКЕВІЧ.

Даведка “РГ”: Па дадзеных Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання ў Вілейцы і раёне налічваецца 126 сямей, у якіх выхоўваюць 128 дзяцей-інвалідаў, моладзі да 31 года з абмежаванымі магчымасцямі пражывае 183 чалавекі і 1873 маюць І і ІІ групы інваліднасці.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце