weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
27.11.2009 16:51 ,

У кожным двары кантэйнер не паставяць

Я жыву ў Маладзечне. У дварах усіх маіх знаёмых стаяць смеццевыя кантэйнеры. А да нас праз дзень у 17.30 прыязджае машына – я ніколі не паспяваю з работы. Чаму б не паставіць вялікі кантэйнер на два пяціпавярховыя дамы ў нашым двары? Нейкія нормы не дазваляюць?

Як патлумачыў загадчык аддзялення камунальнай гігіены занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Міхалевіч, смеццевы кантэйнер павінны стаяць на пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём, агароджанай з трох бакоў: “На сённяшні дзень цвёрдае пакрыццё – гэта звычайна асфальт, бетон, плітка. Паводле санітарных правілаў і нормаў, адлегласць ад пляцоўкі да акна найбліжэйшага жылога дома ці мяжы дашкольнай установы не павінна быць меншай за 20 метраў. Звычайна яна большая – 23-25 метраў, але жыхары ўсё роўна скардзяцца, што заблізка”.

У Маладзечне месцы для пляцовак зацвярджае спецыяльная камісія па прапанове “Камунальніка”.

Як патлумачылі ў “Камунальніку”, існуе нарматыў і па колькасці жыхароў – 1, 427 кубаметраў бытавых адходаў ад аднаго чалавека ў год.

“Давайце палічым, – прапанавала інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Таццяна Паляковіч. – Напрыклад, калі там два пяціпавярховыя дамы з агульнай колькасцю насельніцтва 315 чалавек, то паставіць у тым двары вялікі кантэйнер на 12 кубаметраў не выпадае, бо яго трэба будзе вывозіць раз на 10 дзён. Лепш падыдзе некалькі маленькіх – па 0,75 кубаметраў. А ўвогуле трэба паглядзець, што ў суседніх дварах: усталяванне кантэйнера разлічваецца не на дом-два, а на нейкі раён. У горадзе на сёння – 78 кантэйнерных пляцовак, улічваючы прыватны сектар. Мы ж не можам паставіць кантэйнеры ў кожным двары”.

Жыхарам дамоў, якія не паспяваюць да прыезду смеццевай машыны, парэкамендавалі звярнуцца з адпаведнай заявай у “Камунальнік”. Спецыялісты будуць вырашаць, што лепш зрабіць: усталяваць кантэйнер ці змяніць графік прыезду смеццевай машыны.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце