weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
11.12.2009 16:19 ,

“Сэрца на далоні”

У чацвер, 10 снежня, навучэнцы медыцынскага каледжа разам з педагогамі паказалі дабрачынны спектакль “Сэрца на далоні”. Выручаныя сродкі ад яго мяркуюць перадаць дзіцячаму прытулку. Такую акцыю яны праводзяць упершыню.

Спектакль паказаў “Біятэатр”, у якім задзейнічаныя каля дваццаці навучэнцаў 2, 3, 4 курсаў. Яны праз тэатралізаваную пастаноўку расказалі гледачам, якую важную ролю выконвае сэрца.

А пачалося ўсё так: на сцэну актавай залы медкаледжа выйшлі Моц, Навука, Міласэрнасць і Розум. Яны спрачаліся, хто самы важны ў жыцці. Кожны з іх казаў, што галоўны менавіта ён. Але Навука астудзіла іх пыл, бо самае дарагое ў жыцці – Сэрца, таму што гэта не толькі орган, але і душа.

Артысты “Біятэатра” расказалі легенду пра сэрца Праметэя, паказалі сцэнку “Сэрца Данка”. А завяршылі сваё тэатралізаванае выступленне статыстыкай колькасці праведзеных у Беларусі аперацый па перасадцы сэрца.

Уваход на спектакль “Сэрца на далоні” быў платны. Білет каштаваў тысячу рублёў. Па словах настаўніцы па анатоміі і фізіялогіі Гражыны Паляёнак, навучэнцы самі вырашылі прадаваць іх па такой цане. Усе выручаныя сродкі пойдуць на дапамогу дзецям з прытулку.

– Гэту акцыю дапамогі правялі ўпершыню, але спадзяёмся, што яна будзе працягвацца і далей, – расказвае Гражына. – Грошы аддадзім на патрэбы выхаванцаў дзіцячага дома. Але не купляць за іх цацкі (бо лялек і так шмат), а набыць неабходныя рэчы. Можа, канцылярскія тавары, а можа, адзенне. Мы не проста хочам даць грошы, мы хочам бачыць, што іх выкарысталі з розумам. Дабрачынная акцыя “Сэрца на далоні” – падарунак выхаванцам прытулку да Калядаў.

Надзея СТАНКЕВІЧ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце