weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
17.01.2010 17:25 ,

Пажар у завулку

Дах жылога дома загарэўся ноччу 15 студзеня на 3-м Сухім завулку. Агнём было знішчана шэсць квадратных метраў даху і тры квадратныя метры перакрыццяў.

Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Сяргей Палітыка расказаў “РГ”: паведамленне пра пажар на пульт выратавальнікаў паступіла ў 2.47. У 3.14 пажарныя справіліся са сваёй работай. Папярэдняя прычына пажару — няспраўнасць пячнога ацяплення, трэшчыны ў коміне. Нанесеная агнём шкода — 1,5 мільёна рублёў. 57-гадовы гаспадар дома не пацярпеў.

На гэту тэму.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце