weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
08.02.2010 17:02 ,

Міліцыянеры хабар не ўзялі

Фота: Александр.

Раённая пракуратура 5 лютага па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўзбудзіла крымінальную справу супраць 32-гадовага жыхара пасёлка Партызанскі, грамадзяніна Грузіі, які спрабаваў даць хабар работнікам міліцыі.

Намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: мужчына мае ў Беларусі пасведчанне на права жыхарства. У сваім доме на пачатку студзеня ён пасяліў траіх сваіх знаёмых, таксама грамадзян Грузіі, якія не зарэгістраваныя ў нашай краіне.

Участковы інспектар склаў на гасцей з паўднёвай краіны тры адміністрацыйныя пратаколы. Паводле гэтых дакументаў, яны павінны былі заплаціць штрафы за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі. Замест гэтага гаспадар дома 7 студзеня пазваніў міліцыянерам і запрасіў іх да сябе ў Партызанскі.

Па словах Андрэя Дударчыка, за тое, каб супрацоўнікі міліцыі не прыцягвалі яго знаёмых да адміністрацыйнай адказнасці, гаспадар дома прапанаваў ім спачатку барана, а калі яны адмовіліся, спрабаваў даць хабар — 200 тысяч рублёў. Сума — меншая за памер штрафаў. Міліцыянеры грошай не ўзялі.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкулах “Замах на злачынства” і “Дача хабару”. Грамадзяніну Грузіі, азербайджанцу па нацыянальнасці, па беларускім заканадаўстве пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце