weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
09.02.2010 18:02 ,

Абрынуўся дах

Фота: Александр.

У адным з дамоў на вуліцы Усходняй ноччу 3 лютага абвалілася частка даху. Людзі не пацярпелі. Выратавальнікі раніцай разабралі страху, праз тры дні пры дапамозе раённых уладаў жыхары дома мелі новы дах над галавой.

Прычынай абвалу стала снежнае покрыва на шыферы. Пасля здарэння гаспадары адразу пазванілі ў гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях (ГРАНС). На месца, акрамя выратавальнікаў, выехалі аварыйныя брыгады электрасетак і міжрайгазу. Жыхароў дома эвакуявалі да суседзяў.

Пасля таго, як дом адключылі ад электрычнасці і газу, выратавальнікі ачысцілі страху ад снегу, каб паслабіць яго ціск на тую частку даху, якая ўцалела. Поўны разбор страхі прадоўжылі раніцай, задзейнічалі аўтавышку электрасетак. Работамі кіравалі старшыня камісіі па ліквідацыі надзвычайных сітуацый райвыканкама Юры Байтаз і начальнік ГРАНС Вячаслаў Грынь.

Праз тры гадзіны дом быў без страхі. Кіраўніцтва Маладзечанскага раёна не пакінула гаспадароў у бядзе. Каб ацаніць маштабы людской праблемы, на месца выязджаў старшыня райвыканкама Генадзь Кучко.

З рэзервовага фонду камісіі па надзвычайных сітуацыях райвыканкама на рамонт было выдзелена 120 лістоў шыферу. З кроквамі дапамог лясгас. Адбудоўвалі страху рабочыя перасоўнай механізаванай калоны №187. Рамонт быў завершаны ўсяго за тры дні.

Сёлетняя зіма са сваім снегам прынесла шмат клопату не толькі жыхарам прыватных дамоў, але і работнікам камунальных службаў, сельскагаспадарчых кааператываў, выратавальнікам. Каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый, гаспадары павінны своечасова чысціць ад снегу і лёду дахі дамоў і сельскагаспадарчых пабудоў. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць старым збудаванням.

Сяргей ГЛАДКІ, намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС.

Фота забяспечана Сяргеем ГЛАДКІМ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце