weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
17.02.2010 11:31 ,

Дахам задушыла кароў

Дах малочнатаварнай фермы сельгаскааператыва імя Янкі Купалы абрынуўся ў вёсцы Гранічы ноччу 15 лютага.

Інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова расказала ў інтэрв’ю “РГ”: паведамленне пра здарэнне на пульт выратавальнікаў паступіла ў 2 гадзіны 22 хвіліны ночы.

Шыферны дах не вытрымаў вялікай колькасці снегу і абрынуўся. Будынак быў пабудаваны ў 1950 годзе. На ферме той ноччу было 150 кароў. Дзве каровы былі траўмаваныя, дзвюх задушыла насмерць.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце