weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
22.03.2010 13:37 ,

Польскія лесаводы гасцявалі ў Астравецкіх калег

У межах трансгранічнага супрацоўніцтва Астравецкі лясгас наведала дэлегацыя польскіх лесаводаў, якіх зацікавіў вопыт работы па выкарыстанні лясных багаццяў і перапрацоўкі драўніны.

У Астраўцы лесаводаў з Беластока і Альштынскага ваяводства асабліва зацікавіла арганізацыя палявання — абсталяванне паляўнічага доміка, дзе створаныя ўсе ўмовы для адпачынку.

З цікавасцю агледзелі яны таксама вальеры, дзе астравецкія лесаводы вырошчваюць аленяў і ланяў. Гэтых жывёл тут сталі разводзіць тры гады назад. За гэты час яны прыжыліся, адчулі сябе вольна і далі патомства. Цяпер лясгас мае магчымасць прадаваць ланяў, а нядаўна два дзесяткі гэтых грацыёзных жывёл выпусцілі з вальера ў лес.

Польскіх гасцей зацікавіла таксама прадукцыя дрэваапрацоўчага цэха, нядаўна абсталяваная новай тэхналагічнай лініяй.

Наталля ШАФАРЭВІЧ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце