weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
10.05.2010 16:47 ,

Падлечым дзевяць чалавек

Фота: Александр.

Дзевяць жыхароў горада і раёна накіраваў суд на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Выязное пасяджэнне суда прайшло 7 мая ў домакіраўніцтве №6, што ў шостым мікрараёне.

Памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Яраслаў Навумік расказаў у інтэрв’ю “РГ”: на судовым пасяджэнні прысутнічала каля 50 чалавек. Большасць – моладзь. Адна з задач мерапрыемства – прафілактыка алкагалізму сярод маладых людзей.

Лекцыю пра шкоду злоўжывання спіртных напояў прачыталі прысутным Яраслаў Навумік і суддзя Алена Дударчык.

Маючы права на адваката, яго не скарыстаў ніхто з падсудных. З дзевяці чалавек – сем мужчын і дзве жанчыны. Самаму маладзейшаму – 21 год, старэйшаму – 60. Трое пазбаўленыя бацькоўскіх правоў і абавязаныя кампенсаваць дзяржаве расходы па выхаванні іх дзяцей. Зрэшты, яны самі не ведаюць, колькі вінаватыя грошай і якім чынам збіраюцца іх аддаваць.

Некага ў суд прывялі ўчастковыя міліцыянеры, кагосьці прывезлі з ізалятара часовага ўтрымання, дзе яны адбываюць пакаранне за адміністрацыйныя правапарушэнні.

Па словах Яраслава Навуміка, усе падсудныя прызналіся, што маюць патрэбу ў прымусовым лячэнні ад алкагалізму. Усе, акрамя адной жанчыны. Аксане С. 39 гадоў. Нягледзячы на адносна малады ўзрост, яна ўжо бабуля. Унуку – тры гады. Яго гадуе дзяржава ў доме дзіцяці ў Барысаве.

Суд не паверыў у абяцанні Аксаны, што яна сама справіцца са сваёй хваробай, і разам з іншымі адправіў яе на лячэнне. Прымусова лячыцца ў прафілакторыі маладзечанцы будуць на працягу года.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце