weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
13.05.2010 11:05 ,

Фарбы памяці

Загучала музыка. Дзеці і іх настаўнікі замерлі, прыслухоўваючыся. Толькі час ад часу шамацелі чырвоныя, жоўтыя і ружовыя папяровыя цюльпаны, якія кожны трымаў у руцэ.

1-е месца – “Пасляваенная шчасце” Дар’і Саевіч, 13 гадоў, філіял Маладзечанскай ДМШ а.г. Хажова

2-ое месца – “Не забыць…” Ірыны Масейкі, 14 гадоў, Астравецкая ДШМ

“Дзень Перамогі-2010″, гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна

3-яе – “Чаканне» Ліі Гештаравай, 11 гадоў, Маладзечанская ДМШ

3-яе – “22 чэрвеня. У жывых засталіся толькі буслы” Настассі Арцюкевіч, 12 гадоў, народная студыя

“Невядомы герой” Ліліяны Аванесян, 12 гадоў, ДУА “АСШ № 4”

Так 7 мая ў Мінскім абласным драматычным тэатры пачалося адкрыццё рэгіянальнай выставы-конкурсу дзіцячага малюнка да 65-годдзя Вялікай Перамогі “Памяць пакаленняў”.

Прыняць удзел у мастацкім конкурсе было прапанавана навучэнцам раённых і рэгіянальных выяўленчых студый, сярэдніх і мастацкіх школ. Самаму малодшаму удзельніку было 7 гадоў, а старэйшаму — 16. Ацэньваць работы, як адзначыла журы конкурсу, было цяжка, таму дзяцей падзялілі на 4 ўзроставыя групы: 6-8 гадоў, 9-11, 12-13 і 14-16 гадоў.

У сваіх узроставых групах перамаглі:

У групе 6-8 гадоў:

1 месца — работа “Ля помніка пераможцам” Лізаветы Мікуліч. Лізе 7 гадоў, яна вучаніца маладзечанскай дзіцячай мастацкай школы (ДМШ).

2 месца — “У баі” Дар’і Захарэўскай, 7 гадоў, маладзечанская ДМШ.

3 месца — “Атака” Дзяніса Бардзюгова, 7 гадоў, маладзечанская ДМШ.

Узроставая група 9-11 гадоў:

1 месца — “Сустрэча” Кацярыны Пахладок, 11 гадоў, народная студыя выяўленчага мастацтва маладзечанскага Палаца культуры.

3 месца — “Чаканне” Ліі Гештаровай, 11 гадоў, маладзечанская ДМШ.

3 месца — “Брэсцкая крэпасць” Анастасіі Лукашэнкі, 11 гадоў, маладзечанская ДМШ.

Група 12-13 гадоў:

1 месца — “Пасляваеннае шчасце” Дар’і Саевіч, 13 гадоў, філіял маладзечанскай ДМШ у вёсцы Хажова.

1 месца — “Галубочкі” Міхася Астапкевіча, 13 гадоў, маладзечанская гімназія-каледж мастацтваў.

2 месца — “Шчаслівыя дні Перамогі” Алены Траццяковай, 13 гадоў, Алёхнавіцкая сярэдняя школа.

3 месца — “22 чэрвеня. У жывых засталіся толькі буслы” Настассі Арцюкевіч, 12 гадоў, маладзечанская народная студыя выяўленчага мастацтва “Чароўная палітра”.

Група 14-16 гадоў:

Першыя месцы не прысуджаліся.

2 месца — “Не забыць…” Ірыны Масейкі, 14 гадоў, астравецкая ДМШ;

3 месца — “Вяртанне” Вікторыі Вайцяхоўскай, 16 гадоў, маладзечанская ДМШ.

Усе пераможцы атрымалі ганаровыя граматы, а таксама мастацкія прылады ў падарунак.

Аксана ЕЛЬЯШЭВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце