weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
28.05.2010 23:46 ,

250 мільёнаў — на… бутэльках

Фота: Александр.

Асуджаная работніца прадпрыемства “Маладзечнаграмхарч” 42-гадовая Ларыса Г., якая ў 2006 і 2007 годзе працавала спецыялістам па кадрах, касірам і галоўным бухгалтарам прадпрыемства.

Даказана, што за час работы яна прысвоіла больш за 250 мільёнаў рублёў.

Ларыса Г. прыгавораная да пяці гадоў пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на два гады. Акрамя гэтага, два з паловай гады асуджаная не зможа займаць пасады, звязаныя з матэрыяльнай адказнасцю. Уся маёмасць у яе канфіскаваная.

Артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якіх была абвінавачаная Г. – “Прысваенне маёмасці ў буйным памеры” і “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры”. Згодна з прыгаворам суда, службоўца па змове з іншымі зламыснікамі распрацавала схему вываду грошай у свабодны ад бухгалтарскага ўліку зварот, каб мець магчымасць самой карыстацца імі.

Чвэрць мільярда рублёў жанчына разам са сваімі “партнёрамі”, якіх суд не ўстанавіў, зарабіла на махінацыях з… пустымі віннымі бутэлькамі ёмістасцю 0,7 літра. Падпісваліся “ліпавыя” таварна-транспартныя накладныя, па дакументах праходзілі транспартныя рэйсы, якіх на самой справе не было, і грузы (бутэлькі), якія не перавозіліся.

Ад больш суровага пакарання Ларысу Г. выратавала толькі тое, што падчас следства грошы “Маладзечнаграмхарчу” яна вярнула. Прыгавор уступіў у законную сілу.

“Рэгіянальная газета” і пракуратура Маладзечанскага раёна ў бліжэйшы час маюць намер больш падрабязна расказаць чытачам, як можна на вінных бутэльках “зарабіць” 250 мільёнаў і паказаць злачынную схему асуджанай. Сачыце за нашым сайтам і папяровай версіяй “РГ”.

Дзяніс ІВАНОЎСКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота bymedia.net

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце