weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
08.06.2010 14:57 ,

Спёка – “квасное” надвор’е

Фота: Александр.

Хлебнаму квасу газіраваныя напоі не канкурэнты, лічаць спецыялісты. І яго спажыванне штогод узрастае, адзначаюць яны.

70 тон квасу прадало таварыства “ПіВіН” за месяц – з 8 мая па 7 чэрвеня. Гэта ўдвая больш, чым летась за такі ж прамежак часу.

Добрым продажам спрыяла надвор’е – гарачае, сонечнае. “Квасное” – так назвала яго начальнік аддзела вытворчасці “Маладзечнапіва” Ларыса Гладкова.

У Маладзечне квас прадаецца на выязных гандлёвых пунктах, з бочак, і ў магазінах, з кегаў. Бочкі ёмістасцю 900 і 450 літраў працуюць штодзённа з 10 да 19 гадзін. У Маладзечне такіх пунктаў, па словах Ларысы Гладковай, 11. Толькі ў раёне магазіна №61 (“дзевяціпавярхоўкі”) – тры. “Там месца вельмі люднае. Бывае, бяруць і па пяць літраў адразу. Апусцее адна бочка – збіраецца чарга ля астатніх”, – патлумачыў у інтэрв’ю “РГ” дырэктар акцыянернага таварыства “ПіВіН” Аляксандр Маклазян.

У сельскую мясцовасць і ў суседнія райцэнтры маладзечанскі напой не возяць: транспартныя выдаткі значныя, а аб’ёмы продажу там – невялікія. Затое ім гандлююць у Мінску, Фаніпалі і гандлёвым цэнтры “Ждановічы”.

А вось вілейскі квас, які робяць на мясцовым хлебазаводзе, прадаецца толькі з кегаў, прычым не толькі ў самім горадзе, але і Мядзеле, Крывічах, Свіры Мядзельскага раёна, Мінску, Бараўлянах, Барысаве. Два гады таму на рынак выязджала бочка, але цяпер ад яе выкарыстання адмовіліся: цяжка яе даглядаць і вытрымаць тэмпературны рэжым, неабходны квасу.

Як і ў Маладзечне, вытворчасць гэтага напою ў Вілейцы сезонная – з мая да пачатку верасня, у залежнасці ад надвор’я. Але колькасць спажытага квасу з году ў год узрастае, адзначыла эканаміст па збыце вілейскага хлебазавода Вольга Гаўрыльчык. “Газіраваныя напоі квасу не канкурэнты, – адзначыла яна ў інтэрв’ю “РГ”. – Гэта зусім розныя віды прадукцыі, як, напрыклад, чорны хлеб і белы. У жывога квасу – свой спажывец, які любіць менавіта гэты напой”.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце