weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
10.06.2010 00:42 ,

Начны кінапаказ фільма аб Вяллі

Фота: Александр.

У сераду адбыўся начны паказ дакументальнага фільма аб вандроўцы (2007 г.) па слядах экспедыцыі графа Тышкевіча.

Аўтар стужкі Вітас Дамашавічус пераадолеў з камерай усё падарожжа – ад першага дня да апошняга. У Беларусі фільм паказалі ўпершыню, яго прэм’еры ўжо прайшлі ў Польшчы і Літве.

Паблізу з гледачамі разклалі вогнішча.

Паблізу з гледачамі разклалі вогнішча.

У  “кіназале”.

У “кіназале”.

Кадр з фільма. У касцеле ў Данюшаве, Беларусь.

Кадр з фільма. У касцеле ў Данюшаве, Беларусь.

Кадр з фільма. Сутокі Вяллі (Нярыса) і Нёмана (Нямунаса) каля Коўна (Каўнаса).

Кадр з фільма. Сутокі Вяллі (Нярыса) і Нёмана (Нямунаса) каля Коўна (Каўнаса).

Кадр з фільма. Сцяг экспедыцыі.

Кадр з фільма. Сцяг экспедыцыі.

Вітас Дамашавічус у вёсцы Камена здымае фільм пра Вяллю. 2007 год.

Вітас Дамашавічус у вёсцы Камена здымае фільм пра Вяллю. 2007 год.

На праглядзе ў Ніжнім парку на беразе Вяллі было каля паўсотні чалавек. Нягледзечы на адсутнасць перакладу гукавой дарожкі з літоўскай мовы на беларускую, віляйчане з цікавасцю ўглядаліся ў экран.

Сёння з Вілейкі пачынаецца ўжо штогодняя беларуска-літоўская экспедыцыя. Яна, як паведаміў нашаму выданню суарганізатар з беларускага боку Міхаіл Петух, пераадолее дзяржаўную мяжу 18 чэрвеня. З беларускага боку ў падарожжы ўдзельнічае каля 80 чалавек. Граніцу між беларускай Быстрыцай і літоўскімі Буйвідамі (Буйвіджаем) падароржнікі плануюць пераплыць 77 грамадзян нашай краіны.

Паказ фільма — першая акцыя сёлетняй вандроўкі. На жаль, аўтар фільма на беларускай прэм’еры ў Вілейцы не прысутнічаў.

Літоўцы таксама маюць намер далучыцца да беларусаў.

«Рэгіянальная газета», як і ў папярэднія гады, будзе сачыць за вандроўкай, якая мае не толькі турыстычна-рэкрэацыйны складнік, але і навуковы.

Мікола ГАЙДУК.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Кіно пра падарожжа па Вяллі

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце