weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.08.2010 22:15 ,

16 мільёнаў за “віртуальную” мэблю

Крымінальную справу па артыкуле “Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры”, 5 жніўня ўзбудзіла міліцыя ў адносінах да 32-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка. Маладзечанца падазраюць у падмане кліентаў, якія заказвалі ў яго корпусную мэблю.

Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка расказаў у інтэрв’ю “РГ”: па папярэдніх дадзеных, прадпрымальнік ад 31 жніўня 2009 года да 30 мая 2010 года заключаў дагаворы на продаж корпуснай мэблі, не збіраючыся выконваць свае абавязкі.

Ён атрымаў ад 13 кліентаў папярэднюю аплату ў суме 16 мільёнаў 310 тысяч рублёў. Грошы патраціў на свае патрэбы.

Па словах Аляксандра Данільчанкі, падазронага ўжо дапытвалі, але мера стрымання для яго пакуль не выбіралася. Прадпрымальнік знаходзіцца на свабодзе.

Паводле трэцяй часткі 209 артыкула Крымінальнага кодэкса, за махлярства, здзейсненае ў буйным памеры, можна атрымаць ад двух да сямі гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце