weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
01.09.2010 13:19 ,

З гісторыі герба Маладзечна

Фота: Александр.

Архіўны матэрыял, у якім расказваецца аб гісторыі стварэння папярэдніка сённяшняга герба Маладзечна.

Напярэдаднi 6ОО-годдзя Маладзечна 6ыў аб’яўлены конкурс на стварэнне герба горада. Першае месца ў iм заняў член Саюза мастакоў БССР Ю. П. Герасiменка.

Фота Міхаіла Асаевіча, Архіў «РГ».

Вырашыўшы прыняць удзел у конкурсе, я спачатку пазнаёмiўся з лiтаратурай па гiсторыі геральдыкi, дзе знайшоў для сябе нямала цiкавага. Беларускiм гарадам у ХVI— ХVIII стагоддзях гербы звычайна давалi адначасова з магдэбургскiм правам.

Наш горад не меў свайго герба. Наш знакамiты зямляк Іван Дамінікавiч Луцэвiч, якi нарадзiўся ў Вязынцы, узяў для сябе псеўданiм Янка Купала ў памяць аб народным свяце. На Купалле людзi шукаюць кветку шчасця — кветку папарацi. І мне ўявiлася, што галоўным знакам у будучым гербе павiнна стаць папараць. Можа хто запярэчыць: «Чаму не папараць-кветка?» Але хто бачыў яе? А выдумляць яе мне здалося наіўным. Не кветка шчасця, а рух да шчасця з’яўляецца той ідэяй, якая ляжыць у аснове народнага разумення.

І сам лiст папарацi — носьбiт гэтай iдэi. Таму вырашыў намаляваць яго залатым. А каб надаць яму дынамізм, я закампанаваў яго ў класічную пiрамiдальную форму. Ён вырастае з асновы (зялёнага колеру) — гарадзiшча, потым замчышча, адкуль пачынаўся наш горад. Фон блакiтны — гэта неба, блакіт нашых баларускіх аэёр. цвiценне лёну. Форма шчыта адпавядае форме тых шчытоў, на якiх змяшчаліся гербы чатырнаццатага стагоддзя — стагоддзя ўпамiнання нашага горада.

Але заставалася яшчэ вельмi важнае пытанне. Адна справа ўсё гэта прыдумаць, а другая, калі ў народным мастацтве нашага рэгiёна папараць нiдзе не паказана, то пошукi сiмвала-папарацi могуць быць фармальнымi. У краязнаўчым музеi якраз і знайшоў пацвярджэнне сваёй думкi. На адным з рушнiкоў, унiзе на аборцы. ці як яшчэ называюць, падзоры, 6ыў вывязаны прыгожы рытмiчны арнамент з лiсцяў папарацi. якi 6ыў мной i выкарыстаны ў афармленнi афiшы нашага свята.

Юры ГЕРАСІМЕНКА-ЖЫЗНЕЎСКІ.

Газета «Святло камунізму», 17 верасня 1988 г.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце