weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
01.10.2010 10:17 ,

Беларусь працягвае старэць

У Беларусі па статыстыцы жыве каля 14,5% людзей старэйшых за 65 гадоў. Паводле методыкі ААН краіна лічыцца стараўзроставай, калі доля жыхароў старэйшых за 65 гадоў складае 7%.

Штогод, пачынаючы з 1996 года, жыхароў Беларусі становіцца на 50 тысяч менш. Калі такая тэндэнцыя і тэмпы захаваюцца, то праз 25 гадоў мы недалічымся 1 мільёна грамадзянаў, а да 2180 года колькасць насельніцтва краіны будзе не больш за 1 тысячу чалавек. Як цяпер у невялікім мястэчку.

Насельніцтва старэе і ў іншых краінах свету, асабліва развітых. У адпаведнасці з прагнозамі дэмографаў у большасці развітых краін да 2030 года доля жыхароў ва ўзросце ад 60 гадоў і старэйшых складзе 20-30% усяго насельніцтва. Такая сітуацыя назіраецца ўжо цяпер у Швецыі, Швейцарыі, Даніі, Вялікабрытаніі і іншых краінах Еўропы.

Міжнародны дзень пажылых людзей абвешчаны на 45-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і адзначаецца 1 кастрычніка, пачынаючы з 1991 года.

Дзень пажылых людзей закліканы прыцягнуць увагу да праблем людзей “сярэбранага” ўзросту. Адносіны да пажылых – паказчык цывілізаванасці грамадства.

Старэнне чалавека – складаны, генетычна абумоўлены працэс. Адмяніць яго нельга, а вось запаволіць можна. Кожны чалавек мае тры ўзросты: каляндарны, біялагічны і псіхалагічны. Каляндарны вызначаецца колькасцю пражытых гадоў. Біялагічны заснаваны на функцыянальным стане ўнутраных органаў і сістэм арганізма. Псіхалагічны вызначае сам чалавек.

Важнае значэнне мае якасць жыцця пажылога чалавека. У гэта паняцце ўваходзяць пытанні не толькі медыцынскага, але і сацыяльнага характару. У нас успрымаецца як належнае, што пажылыя беларускія жанчыны апранутыя як давядзецца, выглядаюць зморанымі, нават знясіленымі. Між тым іх равесніцы ў развітых краінах апранаюцца добра і, здаецца, жыццё ў іх толькі пачынаецца.

Якія ж яны, асноўныя прынцыпы “мастацтва старэння”? Першая і галоўная ўмова – не здавацца, развіваць свае інтарэсы, заняцца любімай справай.

Пасля 60 гадоў у людзей звычайна больш праблем са здароўем. Варта памятаць, што бясконцыя размовы пра хваробы не толькі стамляюць навакольных, але і засланяюць усё, што адбываецца вакол.

Спадарожнікамі старасці часта становяцца ўпартая бяссонніца, галаўны боль, галавакружэнне, выкліканыя атэрасклерозам мозгу. Ужыванне лекаў лёгка становіцца звычкай, але свежае паветра і рацыянальнае харчаванне паляпшаюць кровазварот і змяншаюць пакуты.

Рэцэпты супраць старэння на кожны дзень:

  • Калі ў вас ёсць іскра жыццёвага аптымізму, беражыце яе. Ні за што не давайце сабе “акісляцца”, інакш старасць прыйдзе і не сыдзе ад вас.
  • Не трацьце цікавасць да жыцця. Адчувайце сябе часцінкай гісторыі, а не пылінкай, якую ганяе вецер.
  • Часцей сустракайцеся з моладдзю. Прыгледзьцеся – яна не такая ўжо і дрэнная.
  • Часцей усміхайцеся – ад смеху маладзее галава, а, магчыма, і ўсё цела.
  • Менш гаварыце пра хваробы і іх сімптомы.
  • Пастарайцеся наладзіць сабе добры, паўнацэнны сон.
  • Штодня нагадвайце сабе: “Я малады, здаровы, поўны сіл і аптымізму”.

Святлана ЦІШКО.

Кацярына АЛЯШКЕВІЧ, метадыст аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце