01.10.2010 09:49
,
Дзень польскай культуры

Вялікае абласное свята польскай культуры пройдзе ў суботу, 2 кастрычніка, у Івянцы.
Пра гэта паведаміў “РГ” начальнік аддзела культуры райвыканкама Вікенці Адамовіч. Паводле яго слоў, чакаецца прыезд шматлікіх гасцей. У іх ліку – старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Пачнецца ўсё ў 10 гадзін. Гасцей на ганку Дома польскага сустрэне ансамбль старажытнай музыкі “Пастараль” з Дзяржынска. Адбудзецца богаслужэнне, прэс-канферэнцыя для журналістаў. Адкрыецца выстава мастакоў, пройдуць прэзентацыі польскіх адукацыйных праграм, беларускага і польскага падворкаў, пройдзе кірмаш, дэгустацыя нацыянальных страў, канцэрт з удзелам дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



