weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
01.10.2010 09:40 ,

Падпаліў, спалохаўся і ўцёк

У вёсцы Больнікі 24 верасня гарэла паветка. На пажар выехалі чатыры машыны мядзельскага РАНС.

Да прыезду выратавальнікаў вяскоўцы спрабавалі самі тушыць паветку, якая на той час ужо была ахопленая агнём. Старшы інспектар РАНС Руслан Скаржынскі расказаў “РГ”, што, паводле папярэдніх дадзеных, прычына пажару – свавольства. Хлопчык вярнуўся са школы. Дома была толькі прабабуля. Малы знайшоў запалкі і, гуляючы, падпаліў паветку з сенам. Убачыўшы агонь, спрабаваў яго тушыць сам. Калі зразумеў, што не справіцца, спалохаўся і ўцёк. Пажар заўважылі суседзі. Выратавальнікі патушылі агонь – згарэў дах, абгарэлі сцены і сена, што там захоўвалася.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце