weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
01.10.2010 16:44 ,

Перамог лагатып Мікалая Кучко

Конкурс лагатыпаў горада завяршыўся – 30 верасня аргкамітэт вызначыў лепшы эскіз. Яго аўтар – жыхар пасёлка Партызанскі Мікалай Кучко.

Члены аргкамітэта, па словах аднаго з іх, дырэктара краязнаўчага музея Сяргея Ганчара, на пасяджэнні доўга спрачаліся – не маглі выбраць лепшы варыянт. Урэшце сышліся ў меркаванні, што гэта эскіз Мікалая Кучко. Яго лагатып у крыху дапрацаваным варыянце будзе выкарыстоўвацца на фестывалі краязнаўчых фільмаў, які Вілейка прыме ў сярэдзіне кастрычніка. Аўтараў лепшых лагатыпаў узнагародзяць на адкрыцці фестывалю.

Конкурс праходзіў з 15 жніўня. У ім удзельнічала 16 работ.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце