weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
05.10.2010 08:45 ,

Белкард (Гродна) — Смаргонь – 0:1

Футбольны клуб “Смаргонь” у 24 туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў суботу, 2 кастрычніка, у гасцях выйграў у гродзенскага “Белкарда” з лікам 1:0. Пасля сямі тураў без перамог нашы ўзялі нарэшце тры ачкі.

“Мы нядрэнна пачалі гульню, добра кантралявалі мяч, – расказаў у інтэрв’ю “РГ” галоўны трэнер нашай каманды Генадзь Мардас. – Перад матчам мне ўдалося пераканаць футбалістаў: гульня не будзе лёгкай. І хлопцы настроіліся добра на сустрэчу. Парадавала тое, што ўжо ў пачатку матча забілі хуткі гол. Фантастычным ударам з лёту левай нагой метраў з 25 мяч у дзевятку адправіў абаронца Уладзіслаў Дукса. Адбылося гэта прыкладна на 12-15 хвіліне”.

Па словах Генадзя Мардаса, далей ішла больш-менш роўная гульня, але, няхай сабе і мінімальная, перавага ўсё ж была на баку смаргонцаў. Нашы не давалі саперніку ствараць момантаў, уважліва гуляючы ў абароне. Небяспеку неслі ў сябе хіба што стандартныя становішчы – штрафныя і вуглавыя ўдары. Але ў гэтых выпадках фартуна ўсміхалася гасцям.

У сустрэчы мог таксама забіваць смаргонскі нападаючы Аляксандр Лужанкоў, але некалькі разоў у апошні момант яму не хапала дакладнасці.

У другой палове матча нашы футбалісты працягвалі кантраляваць мяч і ўпэўнена давялі гульню да перамогі.

Пасля гэтага тура “Смаргонь” узнялася з дванаццатага радка турнірнай табліцы на дзесяты. Каманда абышла той жа “Белкард”, а таксама пінскую хвалю, якая з лікам 0:2 дома саступіла рэчыцкаму “Ведрычу-97”.

Лідар турніру “Гомель” выйграў у Светлагорску ў “Хіміка” – 2:0. Другая гомельская каманда, ДСК, на сваім полі 2:1 перамагла “Рудзенск”. Мірна, 1:1, разышліся “Полацк” з “Баранавічамі” і “Ліда” з “Верасам”. “Граніт” у Мікашэвічах саступіў сталічнаму СКВІЧу – 1:3, а “Славія” ў Мазыры – слонімскаму “Камунальніку”. Там быў зафіксаваны лік 1:2.

Наступны тур “Смаргонь” правядзе на сваім стадыёне ў нядзелю, 10 кастрычніка. Прымаем светлагорскі “Хімік”.

Турнірная табліца пасля 24 тураў:

1. Гомель              67

2. ДСК-Гомель       46

3. СКВІЧ               42

4. Граніт               40

5. Баранавічы        36

6. Рудзенск           33

7. Полацк              33

8. Славія                32

9. Хімік                  30

10. Смаргонь            28

11. Белкард           27

12. Хваля               26

13. Верас               26

14. Ведрыч-97       23

15. Камунальнік     22

16. Ліда                 16

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце