weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
05.10.2010 10:33 ,

Далі цяпло садам і бальніцам

Завяршаецца падключэнне да ацяплення сацыяльных ўстаноў Маладзечна, Вілейкі і раёнаў.

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” сёння, 5 кастрычніка, расказаў намеснік дырэктара Маладзечанскіх электрасетак Леанід Кузняцоў: “У пятніцу, 1 кастрычніка, на пасяджэнні райвыканкама было прынята адпаведнае рашэнне, і мы пачалі падключэнне. Учора такое ж рашэнне прынялі і па вілейскіх школах, садах і бальніцах”. На сёння ацяпленне падключана ўсім вілейскім сацыяльным ўстановам, акрамя школы-інтэрната. У Маладзечне – усім школам, акрамя школ-інтэрнатаў, 28 садам з 32, усім лячэбным установам, акрамя паліклінікі, скурвендыспансера і бальніцы №2.

Жыллёвы фонд чакае адпаведнага рашэння райвыканкама. Пакуль што работнікі электрасетак і камунальных службаў рыхтуюць цепласеткі. Леанід Кузняцоў патлумачыў: калі райвыканкам прыме рашэнне, падключэнне ўсяго Маладзечна зойме двое-трое сутак.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце