weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
05.10.2010 11:38 ,

Перамог лагатып Мікалая Кучко (абноўленае)

Конкурс лагатыпаў горада завяршыўся – 30 верасня аргкамітэт вызначыў лепшы эскіз. Яго аўтар – жыхар пасёлка Партызанскі Мікалай Кучко.

Конкурс праходзіў з 15 жніўня. У ім удзельнічала 16 работ. Члены аргкамітэта, па словах аднаго з іх, дырэктара краязнаўчага музея Сяргея Ганчара, на пасяджэнні доўга спрачаліся – не маглі выбраць лепшы варыянт. Урэшце сышліся ў меркаванні, што гэта эскіз Мікалая Кучко.

Эскіз Мікалая Кучко.

Магчыма, яго лагатып у крыху дапрацаваным варыянце будзе выкарыстоўвацца на свяце-конкурсе аматарскіх відэафільмаў “Гэта мой край”, які Вілейка прыме 16 кастрычніка. Аўтараў лепшых лагатыпаў узнагародзяць на адкрыцці гэтай імпрэзы.

Таксама адзначаная работа Вольгі Волкавай – вучаніцы гімназіі №2. Самым малодшым удзельнікам стаў вучань чацвертага класа СШ №3 Аляксандр Бірыла.

Арыгінальнасцю вылучаюцца эскізы Аляксея Зорыча. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталлі Радзевіч, яго работы, магчыма, будуць выкарыстаныя пры далейшым афармленні Віллянінага хутара. Калі сам аўтар пагодзіцца на гэта.

Святлана ЦІШКО.

Фотакопія забяспечаная Сяргеем ГАНЧАРОМ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце