weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
06.10.2010 12:45 ,

Акрабаты спаборнічалі ў Вілейцы

Адкрытае першынство Мінскай вобласці па акрабатыцы і скачках на дарожцы прайшло 2-3 кастрычніка ў зале дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Як паведаміў “РГ” старшы трэнер па акрабатыцы вілейскай ДЮСШ Іван Мамай, на турнір сабраліся юнакі і дзяўчаты 1994 года нараджэння і маладзейшыя з Наваполацка, Мінска, Магілёва, Маладзечна і Вілейкі.

На спаборніцтвах сярод змешаных пар першае месца занялі віляйчане Любоў Агарова і Павел Дуровіч. Другое месца таксама ў віляйчан. Вызначыліся Дыяна Саўчыц і Ілья Гапуцін.

У жаночых парных спаборніцтвах другую прыступку п’едэсталу занялі вілейскія спартсменкі Марыя Гатауліна і Марыя Сыракваш, а трэцюю – Наталля Гулецкая і Карына Алянцэвіч.

Былі гаспадары спаборніцтваў прызёрамі таксама ў мужчынскіх і жаночых групавых практыкаваннях. У мужчынскіх другое месца ў Канстанціна Агіевіча, Ігара Лукашэнкі, Данііла Агіевіча і Леаніда Філіпчыка. У жаночых другімі сталі Елізавета Васілевіч, Анастасія Гапуціна і Аляксандра Казінец, трэцімі – Анастасія Кібалка, Аліна Дубаневіч і Крысціна Баброва.

У акрабатычных скачках з прадстаўнікоў нашага рэгіёна вызначылася толькі Ангеліна Чалава з Маладзечна, якая заняла трэцяе месца ў жаночых спаборніцтвах.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце