weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
06.10.2010 08:10 ,

Нешматлюдна, <nobr>але вынікі дастойныя</nobr>

Міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы атрымаліся нешматлюднымі. Але тыя спартсмены, якія выступілі на іх, паказалі прыстойныя вынікі – на ўзроўні першага дарослага разраду.

“Малавата было ўдзельнікаў – фінансавы крызіс усіх закрануў. Але да нас прыехалі спартсмены дастойнага ўзроўню – і з Польшчы, Літвы, і з беларускіх гарадоў. Бабруйская каманда на палову складалася з выхаванцаў вучылішча алімпійскага рэзерву. Адна дзяўчына з Бабруйска сёлета ездзіла на адбор на юнацкую Алімпіяду ў Сінгапуры”, – расказаў у інтэрв’ю “РГ” трэнер маладзечанскай ДЮСШ Леанід Арцем’еў.

У Маладзечне 2-3 кастрычніка выступалі лёгкаатлеты 1993-1994 і 1995-1996 гадоў нараджэння з Марыямпале (Літва), Седльце (Польшча), Барысава, Бабруйска, Слуцка. Наш рэгіён прадстаўлялі маладзечанцы, віляйчане і смаргонцы.

На старце дыстанцыі 100 метраў – дзяўчаты 1993-1994 гадоў нараджэння.

Уладзіслаў Ільін з Маладзечна.

Найбольш удзельнікаў, па 10, сабралі спаборніцтвы па скачках удаўжыню, у бегу на 400 і на 200 метраў у юнакоў.

Дзмітры Малькоў са Смаргоні ў скачках удаўжыню заняў другое месца.

Прадстаўнікі нашага рэгіёна не пусцілі нікога “чужога” на п’едэстал гонару па выніках забегаў у юнакоў на 400 метраў (1995-1996 гады нараджэння) і на 1500 метраў (1993-1994 гады нараджэння). Перамаглі адпаведна Канстанцін Буйноўскі са Смаргоні (56,65 секунды) і Яўген Ільіч з Маладзечна (4 хвіліны 14,02 секунды).

А вось дзяўчаты “завалілі” бег на 100 метраў: у двух узроставых групах не занялі ніводнага прызавога месца. Таксама ў бегу на 200 метраў ніводны юнак старэйшай узроставай групы “не дацягнуўся” да п’едэсталу – “нашы” месцы пачынаюцца з шостага.

Кацярына Барташэвіч з Вілейкі (№35) у кваліфікацыйным забегу на 100 метраў фінішавала трэцяй – 13,65 секунды.

Не было роўных на дыстанцыі 1500 метраў Таццяне Гулецкай з Маладзечна: яна бегла разам са старэйшымі дзяўчатамі, абагнала іх і фінішавала амаль на 10 секунд раней.

Стэфан Длугаш, начальнік польскай каманды, як і яго калегі з Беларусі, выступленнем сваіх лёгкаатлетаў застаўся задаволены. “Добрыя вынікі, бо добрыя спаборніцтвы, – сказаў ён у інтэрв’ю “РГ”. – Маладзечанцы – нашы добрыя сябры, заказалі на гэтыя два дні сонечнае надвор’е”. Паводле яго слоў, калі б спаборніцтвы праходзілі тыдні на два раней, з Седльце, напэўна, прыехала б больш лёгкаатлетаў: 2-3 кастрычніка было халаднавата, табло на стадыёне паказвала +13 градусаў.

Вынікі спартсменаў нашага рэгіёна:

Імя і прозвішча

горад, раён

год

нараджэння

від

вынік

месца

Анастасія Зуеўская

Маладзечна

1993-1994

200 м

26,72

ІІ

Дар’я Валынец

Вілейка

1993-1994

400 м

1.05,14

ІІ

Наталля Жаўняровіч

Вілейка

1993-1994

400 м

1.08,15

ІІІ

Мілона Міхайлава

Маладзечна

1995-1996

400 м

1.03,61

ІІ

Дар’я Валынец

Вілейка

1993-1994

800 м

2.36,68

І

Вераніка Валковіч

Маладзечна

1993-1994

800 м

2.37,72

ІІ

Таццяна Гулецкая

Маладзечна

1995-1996

800 м

2.25,74

І

Мілона Міхайлава

Маладзечна

1995-1996

800 м

2.34,08

ІІІ

Вераніка Валковіч

Маладзечна

1993-1994

1500 м

5.28,80

І

Марыя Ткачук

Смаргонь

1993-1994

1500 м

5.59,69

ІІ

Таццяна Гулецкая

Маладзечна

1995-1996

1500 м

5.18,53

І

Анастасія Зуеўская

Маладзечна

1993-1994

скачок удаўжыню

520 см

ІІ

Наталля Жаўняровіч

Вілейка

1993-1994

трайны скачок

971 см

ІІ

Марыя Станкевіч

Маладзечна

1993-1994

трайны скачок

968 см

ІІІ

Вікторыя Шчасліўцава

Смаргонь

1995-1996

трайны скачок

957 см

ІІІ

Дзмітры Мазай

Смаргонь

1995-1996

100 м

12,22

ІІІ

Іван Бялеўскі

Маладзечна

1995-1996

200 м

25,90

ІІІ

Максім Чапцоў

Маладзечна

1993-1994

400 м

53,81

ІІІ

Канстанцін Буйноўскі

Смаргонь

1995-1996

400 м

56,65

І

Іван Бялеўскі

Маладзечна

1995-1996

400 м

58,00

ІІ

Антон Салаўёў

Маладзечна

1995-1996

400 м

58,15

ІІІ

Яўген Ільіч

Маладзечна

1993-1994

800 м

2.00,20

І

Вадзім Несцярэнка

Маладзечна

1993-1994

800 м

2.10,62

ІІІ

Канстанцін Буйноўскі

Смаргонь

1995-1996

800 м

2.12,17

ІІ

Антон Салаўёў

Маладзечна

1995-1996

800 м

2.17,01

ІІІ

Яўген Ільіч

Маладзечна

1993-1994

1500 м

4.14,02

І

Уладзіслаў Сычоў

Маладзечна

1993-1994

1500 м

4.25,75

ІІ

Аляксандр Чэрнік

Смаргонь

1993-1994

1500 м

4.29,82

ІІІ

Сяргей Батура

Смаргонь

1995-1996

1500 м

4.57,44

ІІ

Якуб Шабановіч

Маладзечна

1995-1996

1500 м

5.21,30

ІІІ

Аляксей Хуртай

Маладзечна

1993-1994

3000 м

9.56,89

І

Уладзіслаў Сычоў

Маладзечна

1993-1994

3000 м

10.00,45

ІІ

Дзмітры Смолік

Маладзечна

1993-1994

скачок удаўжыню

606 см

ІІІ

Антон Кур’янчык

Маладзечна

1995-1996

скачок удаўжыню

601 см

І

Дзмітры Малькоў

Смаргонь

1995-1996

скачок удаўжыню

551 см

ІІ

Дзмітры Смолік

Маладзечна

1993-1994

трайны скачок

12,68 м

І

Антон Кур’янчык

Маладзечна

1995-1996

трайны скачок

12,93 м

І

Дзмітры Малькоў

Смаргонь

1995-1996

трайны скачок

12,13 м

ІІ

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце