weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
06.10.2010 12:30 ,

Цела адразу не апазналі

Дачны дом згарэў ноччу 4 кастрычніка ў садовым таварыстве “Прамень”, што ў Вязынцы. На пажарышчы выратавальнікі знайшлі цела мужчыны, апазнаць якога было немагчыма.

Інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова расказала ў інтэрв’ю “РГ”: паведамленне аб пажары на пульт выратавальнікаў паступіла ў 2 гадзіны 15 хвілін. Гарэў не толькі дом, але і аўтамабіль “Опель-Аскона”, прыпаркаваны побач. За паўгадзіны выратавальнікі лакалізавалі пажар.

Пасля тушэння, у 3 гадзіны 46 хвілін, знайшлі загінуўшага. Па словах Марыны Ермаковай, цела настолькі абгарэла, што ўстанавіць асобу памерлага мужчыны было немагчыма.

Дача належала пенсіянерцы з Мінска. Можна меркаваць, што загінуўшы – яе сын. У выніку пажару дом быў цалкам знішчаны агнём, машына пашкоджаная. Сума шкоды, нанесенай пажарам, – 10 мільёнаў рублёў. Пажарныя выратавалі матэрыяльныя каштоўнасці на суму 2 мільёны рублёў.

Папярэдняя прычына ўзгарання – неасцярожнае курэнне мужчыны.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце