weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
06.10.2010 12:38 ,

Задымленне ў пад’ездзе

У Івянцы ў ноч на 3 кастрычніка ў адным з пад’ездаў двухпавярховага дома, што на вуліцы Леніна, 3, жыхары заўважылі задымленне. Дым ішоў з кватэры №17, якая знаходзіцца на другім паверсе.

Паведамленне пра ўзгаранне на пульт дзяжурнага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла ў 12 гадзін 07 хвілін. Яшчэ да прыезду пажарных суседзі паспелі вывесці з кватэры нецвярозага гаспадара, а коўдру, якая гарэла, выкінулі праз балкон на вуліцу.

Як паведаміла “РГ” інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Алёна Корсакава, пасля прыезду на месца выратавальнікі адразу эвакуявалі з дома ўсіх жыхароў, у тым ліку, з малымі дзецьмі.

Па словах суседзяў кватэры №17, гаспадара яшчэ з вечара бачылі п’яным. Папярэдняя прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне мужчыны з агнём пры курэнні.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце