weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
06.10.2010 14:20 ,

Згарэў у сваім доме

Жылы дом згарэў ноччу 5 кастрычніка ў вёсцы Замасцяны Сакаўшчынскага сельсавета. На пажары загінуў 45-гадовы гаспадар, слесар мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Выратавальнікам а палове першай ночы з Замасцянаў пазваніла суседка гаспадара дома. Калі пажарныя прыехалі на месца, дом быў ахоплены полымем, дах ужо абрынуўся.

Суседка адзначыла, што нічога дрэннага пра мужчыну, які загінуў, сказаць не можа. Акрамя таго, што ён злоўжываў спіртным і любіў пакурыць у ложку. Курэнне ў пасцелі і стала папярэдняй прычынай узгарання, паведаміла ў інтэрв’ю “РГ” інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алёна Корсакава.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце