weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
07.10.2010 13:42 ,

Гурткі для ўсіх і кожнага

Сёлета ў цэнтры пазашкольнай работы (ЦПР) працуе каля дзесяці новых гурткоў. Засталіся і старыя. Гэта бісерапляценне, эстрадныя танцы, іншыя. Але і тыя, што дзейнічаюць ужо даўно, абнаўляюцца новымі накірункамі.

Гурток малюнка і жывапісу.

Напрыклад, у музычнай студыі “Гранд” пад кіраўніцтвам Паўла Букеля пачалі займацца яшчэ музыкай у стылі рок і рэп, вучацца іграць на ударных інструментах.

Павел Букель з’яўляецца культарганізатарам і гуртка “Гуляем разам”. Удзельнікі займаюцца тут рознымі псіхалагічнымі гульнямі, асаблівай запатрабаванасцю карыстаецца “Мафія”.

Гурткоўцы “Нон-стоп” Наталлі Янкоўскай маюць спадзяванне атрымаць званне ўзорнага. Яны маюць шмат перамог на розных конкурсах сучаснага танца, але толькі з гэтага года пачаліся заняткі па народных танцах.

– Я даўно марыла аб стварэнні гуртка “Малюнак. Жывапіс.” пад кіраўніцтвам Тэрэзы Варановіч, – падзялілася Наталля Сянюць, дырэктар ЦПР. – І, як многія сёлетнія здзяйсненні, ён апраўдаў мае спадзяванні. Наведваюць яго пераважна тыя, хто збіраецца паступаць на дызайнера, напрыклад. У тым ліку і дачка Тэрэзы.

Спартыўнай залы ў ЦПР няма, але педагогі выкарыстоўваюць памяшканне гарадскога фізкультурнага комплексу і праводзяць заняткі па баскетболе і валейболе. Бонусам для іх наведвальнікаў з’яўляецца магчымасць бясплатнага карыстання трэнажорнай залай.

На базе бібліятэкі працуе літаратурна-тэатральны гурток. У аснове гэтых заняткаў – выніковы спектакль.

Доўгі час праблемай было тое, што кіраўніка музычных гурткоў на пастаяннай аснове не было. Алена Стакарчук працавала па сумяшчальніцтве, а цяпер пераехала ў Астравец, таму для дзяцей яна праводзіць заняткі сольных і харавых спеваў, а для дарослых – аэробіку.

Стартаваў і гурток па вывучэнні літоўскай мовы і для дарослых, і для дзяцей. Для Астравеччыны як прыгранічнага раёна гэта асабліва актуальна. Цяпер жадаючых многа, але многа было ахвотнікаў вывучаць і польскую мову. Хаця той гурток праз некалькі месяцаў распаўся.

Зараз ў цэнтры працуюць 83 гурткі. Для параўнання, у Вілейскім цэнтры пазашкольнай работы – 22 гурткі, і амаль трэць яго выхаванцаў – удзельнікі дэкаратыўна-прыкладнога гуртка.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота забяспечана Наталляй СЯНЮЦЬ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце