weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
07.10.2010 11:51 ,

У кватэры <nobr>пайшло цяпло!</nobr>

Сёння, 7 кастрычніка, старшыня Маладзечанскага райвыканкама падпісаў распараджэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона жыллёвага фонду – ацяпленне пайшло ў кватэры. У Вілейцы гэта адбылося на дзень раней.

“Напярэдадні мы пачалі падрыхтоўчую работу: запаўнялі вадой трубы, дзе яна па якіх-небудзь прычынах злілася. Так што сёння мы гатовы да пачатку ацяпляльнага сезона”, – сказаў 7 кастрычніка ў інтэрв’ю “РГ” намеснік дырэктара Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў.

Уключаць цяпло ў кватэрах будуць па графіку. У першы дзень у Маладзечне плануюць падключыць ЖЭУ №1 і №6. У другі дзень, 8 кастрычніка, ЖЭУ №№ 2, 3 і 5. У трэці – ЖЭУ №4 і ведамаснае жыллё.

Работнікі электрасетак разлічваюць, што да нядзелі цяпло прыйдзе ва ўсе кватэры. Калі не здарыцца што-небудзь надзвычайнае.

Старшыня Вілейскага райвыканкама адпаведнае распараджэнне падпісаў на дзень раней, 6 кастрычніка. Паводле графіка, у першы дзень падключалі раён вуліцы Незалежнасці, на 7 кастрычніка запланаваны раён завода “Зеніт”, на трэці, пятніцу, – астатнія часткі горада і раёна.

Сацыяльныя ўстановы (дзіцячыя сады, бальніцы і іншыя) пачалі падключаць 1 кастрычніка.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце