weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
09.10.2010 09:35 ,

Нарач – сусветна вядомы курорт

Стварыць на базе курортнай зоны Нарач найбуйнейшы аздараўленчы, культурна-забаўляльны і турыстычны цэнтр краіны, які зможа канкурыраваць з вядомымі замежнымі курортамі.

Такую задачу ставіць Дзяржаўная праграма развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011–2015 гады. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 30 верасня.

У нарачанскім краі больш за 40 азёр. Возера Нарач – самае вялікае з іх.

Зрабіць Нарачанскі край папулярным дапамогуць інвестыцыі – для будаўніцтва турыстычных аб’ектаў вызначана некалькі інвестыцыйных пляцовак.

Гэтым указам тыя, хто рэалізуе інвестыцыйныя праекты ў рэгіёне, на пяць гадоў вызваляюцца ад аплаты зямельнага падатку, падаткаў на нерухомасць і на прыбытак. А таксама ад аплаты яшчэ некаторых адлічэнняў. Па словах намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы Леаніда Берняковіча, такія ж ільготы і прэферэнцыі будуць дзейнічаць і на тэрыторыі мястэчак Крывічы і Будслаў, якія таксама вызначаныя як перспектыўныя для развіцця турызму і адпачынку.

Каб прывабіць турыстаў, правядуць рэканструкцыю гасцініц, санаторыяў, іншых аб’ектаў у курортнай зоне. “Цяпер ідзе рэканструкцыя гасцініцы ў Купе. Да 2012 года плануецца пабудаваць новы корпус санаторыя “Спадарожнік”. Тады ён зможа прыняць каля 400 адпачывальнікаў і будзе працаваць больш эфектыўна. Запланавана таксама зрабіць з аўтадарогі Мінск–Мядзел (праз Радашкавічы) хуткасную трасу, якая будзе мець па дзве паласы руху ў абодвух напрамках”, – расказаў Леанід Берняковіч у інтэрв’ю “РГ”.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце