weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
09.10.2010 14:33 ,

Нашы міліцыянеры – лепшыя

Маёр Мікалай Мягкоў з Вілейскага райаддзела міліцыі прызнаны лепшым участковым інспектарам Мінскай вобласці 2010 года. Другое месца ў спаборніцтвах участковых інспектараў інспекцый па справах непаўналетніх заняла лейтэнант Вікторыя Танана з Мядзела.

Упраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама падвяло вынікі штогадовых конкурсаў на званні “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі Мінскай вобласці–2010” і “Лепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх–2010”. У абодвух конкурсах нашы ўвайшлі ў тройкі пераможцаў. Мікалай Мягкоў выйграў “золата”, Вікторыя Танана – “серабро”.

Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама (УУС) Аляксандр Данільчанка паведаміў нашаму выданню, што ўдзельнікамі конкурсу сталі супрацоўнікі органаў унутраных спраў вобласці, якія занялі першыя месцы ў раённых спаборніцтвах.

На першым этапе абласных конкурсаў суддзі правялі ацэнку вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці ўчастковых за восем месяцаў гэтага года. Потым удзельнікі прадэманстравалі навыкі па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы. І, нарэшце, вартавыя правапарадку паказалі свае веды ў спецыяльнай, тэхнічнай і медыцынскай падрыхтоўках.

Па выніках конкурсу ўчастковых другое месца заняў капітан міліцыі з Дзяржынска, трэцяе – лейтэнант з Чэрвеня. Спаборніцтвы участковых інспекцый па справах непаўналетніх выйграў капітан міліцыі з Барысава, трэцяе месца – у капітана са Смалявічаў.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі абласнога УУС Іван Кубракоў адзначыў, што падобныя агляды-конкурсы рэгулярна праводзяцца з мэтай удасканальвання і стымулявання работы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, павышэння прэстыжу службы, выяўлення найбольш кампетэнтных і прафесійных супрацоўнікаў міліцыі, паведаміў “РГ” Аляксандр Данільчанка.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце