weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
11.10.2010 11:22 ,

Экспазіцыя “Дом Казіміра Сваяка”

У весцы Барані 2 кастрычніка адбылося адкрыццё экспазіцыі “Дом Казіміра Сваяка”. 2010 год на Астравеччыне быў аб’яўлены годам гэтага грамадскага дзеяча.

І адкрыццё экспазіцыі – асноўная падзея сярод іншых, прымеркаваных да 120-годдзя з дня яго нараджэння.

Рэстаўрыраваная хата, у якой нарадзіўся паэт і святар.

Невялічкая драўляная хатка, у якой нарадзіўся Канстанцін Стаповіч, прастаяла больш за сто гадоў. Яна захавалася, але патрабавала значнай рэстаўрацыі. Астравеччына сабрала намаганні ўсяго раёна. Работнікі кожнага прадпрыемства правялі некалькі суботнікаў у Баранях. У выніку не толькі хату аднавілі, але і ўсю вёску добраўпарадкавалі.

Партрэт Казіміра Сваяка.

Цяпер на экспазіцыі можна ўбачыць многія прадметы даўніны. Напрыклад, калаўрот, ручнікі, жалезны прас. На адкрыцці экспазіцыі ў рускай печы гатавалася бульба ў лупінах. Нечым з гэтых рэчаў сям’я Стаповічаў карысталася доўгі час, напрыклад, камодам. Тут сабраныя копіі дакументаў Казіміра Сваяка, яго фотаздымкі. Некаторыя прадметы, якія звязаныя з памяццю знакамітага земляка, і цяпер прыносяць жыхары Баранёў і суседніх вёсак.

На імпрэзу прыехаў і прафесар Адам Мальдзіс. Многія лічаць, што адкрыццё экспазіцыі ў многім – яго заслуга. Дзякуючы вядомаму гісторыку і літаратуразнаўцу вакол асобы Казіміра Сваяка і быў падняты такі ажыятаж.

Ганаровымі гасцямі адкрыцця былі Ірына Багдановіч, укладальніца “Выбраных твораў” паэта-святара, Гелена Глагоўская, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта. Яна расказвала многіх цікавых фактаў пра сям’ю Стаповічаў.

За гэты год для захавання памяці аб знакамітым земляку было зроблена нямала. Адна з вуліц Астраўца пачала насіць імя Казіміра Сваяка, выдаецца збор яго твораў, адкрыта экспазіцыя.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Андрэя ПАМЕЦЬКІ, traditio.ru.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце