weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.10.2010 12:13 ,

Сваяк Казімір

Казімір Сваяк – беларускі паэт, публіцыст, каталіцкі святар. Сапраўднае імя - Канстанцін Стаповіч.

Нарадзіўся 19 лютага 1890 года ў вёсцы Барані, што на Астравеччыне. Памёр у 1926 годзе ў  Вільні, дзе і пахаваны.

Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1914 г). У 1915-м пасвячоны ў ксяндза. У 1915-1916 гадах служыў у Клюшчанскім касцёле, што недалёка ад Баранёў. Абавязкі ксяндза спалучаў з адукацыйна-асветнай работай: адкрываў беларускія школы, збіраў беларускі фальклор. Арганізаваў пры касцёле “Хаўрус Сваякоў”, удзельнікамі якога стала моладзь, якая імкнулася самаўдасканальвацца. Казанні гаварыў па-беларуску, за што зазнаў нападкі касцельнай іерархіі.

Пісаў вершы, эсэ, апавяданні, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы. Аўтар паэтычнага зборніка “Мая ліра”, філасофскага дзённіка “Дзея маёй мыслі, сэрца і волі”, паэмы “Купалле”, трактата аб шкоднасці п’янства “Алкаголь”.

Аддзел інфармацыі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце