weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
12.10.2010 17:00 ,

Лепшыя ў вобласці баскетбалісты

Каманда Маладзечанскай ДЮСШ №1 перамагла ў абласной спартакіядзе сярод спартыўных школ, якая прайшла 7-10 кастрычніка ў Маладзечне.

Спаборнічалі 15-16-гадовыя юнакі (1994-1995 гадоў нараджэння). Трэцяе месца заняла каманда Салігорскай ДЮСШ, другое – Нясвіжскай ДЮСШ. Маладзечанская спартшкола перамагла. Трэніруюць каманду Анатоль Яфімаў і Уладзімір Клямяціч. Асабліва яны адзначылі гульню братоў Аляксандра і Сяргея Казловых (СШ №14).

Прадстаўнікі Вілейскага і Валожынскага раёнаў не ўдзельнічалі ў спаборніцтвах.

На базе маладзечанскай каманды будзе створаная абласная зборная для ўдзелу ў першыстве краіны, якое мае адбыцца 22-25 кастрычніка ў Віцебску. Анатоль Яфімаў лічыць, што каманда Мінскай вобласці зойме чацвертае-пятае месца. “Калі б удзельнічалі юнакі выключна 1995 года нараджэння, то можна было б гаварыць пра лепшыя вынікі. Але ў камандах будуць і спартсмены на год старэйшыя, а гэта зусім іншыя суадносіны сіл. Так што прызавыя месцы будзем планаваць на наступны год”, – адзначыў ён у інтэрв’ю “РГ”.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце