weather 15° Маладзечна
weather 15° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 15° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 15° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
12.10.2010 12:16 ,

Штогод нас становіцца меней і меней

За 10 гадоў, ад перапісу 1999 года да 2009, насельніцтва нашага рэгіёна паменела амаль на 55 тысяч чалавек – каля 15%. Вобразна кажучы, за гэты час абязлюдзелі Валожын і Смаргонь.

Найбольш адчувальнае змяншэнне насельніцтва ў Мядзельскім раёне – больш за 20%: з 37828 чалавек, паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, засталося 29599 – знікала амаль па 830 чалавек у год. Гэта не значыць, што ўсе яны паміралі. У нас не настолькі вялікая смяротнасць – некаторыя людзі проста выехалі з раёна. Паводле інфармацыі ЗАГС, у Мядзельскім раёне штогод памірае каля 650 чалавек. Мінулы, 2009-ы, стаў рэкордным па сумнай статыстыцы – памер 691 жыхар Мядзельшчыны. Нараджальнасць, на жаль, па-ранейшаму моцна адстае: у 2007 годзе ў горадзе і раёне на свет з’явіліся – 267, у 2008-м – 248, у 2009-м – 264.

А вось гарадскога насельніцтва Смаргоні і Маладзечна (разам з Радашкавічамі) пабольшала – на 83 чалавекі і 3 тысячы чалавек адпаведна. Маладзечна так і не стаў стотысячнікам – 99800 чалавек жыве ў райцэнтры і Радашкавічах. У Смаргоні па выніках перапісу 2009 года – 36283 чалавекі. Прытым, што агульная іх колькасць у раёнах таксама зменшылася: у Смаргонскім, напрыклад, у сельскай мясцовасці з 25300 чалавек (у 2009 годзе) засталося каля 19 тысяч.

Як патлумачылі ў землеўпарадкавальнай службе Маладзечанскага райвыканкама, за апошнія 10 гадоў вёскі з насельніцтвам у склад горада не ўваходзілі. Гэта значыць, што менавіта ў сельскай мясцовасці людзей застаецца ўсё менш і менш: яны не толькі паміраюць, але і пераязджаюць –  у бліжэйшыя гарады, у сталіцу, а хто больш рашучы, то і за мяжу.

Наш рэгіён з такімі невясёлымі лічбамі нічым не адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў Беларусі – такая статыстыка назіраецца практычна ўсюды. За 10 гадоў насельніцтва краіны зменшылася на 540 тысяч чалавек: з 10 мільёнаў 45 тысяч зменшылася да 9 мільёнаў 504 тысяч. Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя адзначаюць: калі захаваюцца такія тэмпы смяротнасці, то ў 2180 годзе ва ўсёй Беларусі будзе не больш за 1 тысячу жыхароў.

Насельніцтва нашага рэгіёна па выніках перапісаў

раён

 

1999 год, чалавек

 

2009 год, чалавек

Астравецкі

 

29485

 

24266

Ашмянскі

 

37331

 

32411

Валожынскі

 

47466

 

37543

Вілейскі

 

64544

 

52053

Маладзечанскі

 

146204

 

138375

Мядзельскі

 

37828

 

29599

Смаргонскі

 

61500

 

55296

Усяго

 

424358

 

369543

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце