weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
21.10.2010 23:24 ,

Будаўніцтва па экалагічна чыстых тэхналогіях

Укараненне энэргаэфектыўнага абсталявання і тэхналогій ва ўмовах Рэспублікі Беларусь абмеркавалі 15 кастрычніка ў вёсцы Стахоўцы ўдзельнікі Міжнароднага дабрачыннага аб’яднання “ЭкаДом” і яго нямецкія партнёры з арганізацыі “Дамы замест Чарнобыля”.

Вучэбна-практычны семінар быў праведзены пры фінансавай падтрымцы Федэральнага Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі ў межах праграмы падтрымкі Беларусі і праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда праграмы развіцця ААН (ПРААН). У семінары прынялі ўдзел 20 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Заняткі праводзілі спецыялісты, якія маюць практычны вопыт у сферы энергаэфектыўнага будаўніцтва.

Удзельнікі семінара.

Удзельнікі форуму абмеркавалі ўстройства і работу ветраной энергетычнай устаноўкі, энергазберагальнага абсталявання для абагравання і гарачага водазабеспячэння будынкаў, выкарыстанне экалагічна чыстых матэрыялаў пры ўзвядзенні драўляных будынкаў і канструкцыю даху з трыснягу.

У вёсцы Стахоўцы, дзе праходзіў семінар, пабудавана 26 дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Дамы будуюцца з мясцовых экалагічна чыстых матэрыялаў – дрэва, трэсак, гліны, трыснягу.

На прыкладзе такога дома спецыялісты на семінары змаглі пазнаёміцца з прынцыпамі і тэхналогіямі энергаэфектыўнага будаўніцтва, якія выкарыстоўваюцца ў Германіі.

Гаворка ідзе пра тое, каб эфектыўна ўцяпліць сцяну і дах дома, выкарыстоўваючы мясцовыя матэрыялы і традыцыйныя, але забытыя тэхналогіі. Зрабіць дах з трыснягу, устанавіць энергаэфектыўныя вокны, аднавіць гэту тэхналогію ўцяплення.

Для ацяплення і гарачага водазабеспячэння будынка выкарыстоўваць не газ, а кацёл на біялагічнай масе, сістэму сонечных калектараў і тэрмарэгуляцыю будынка.       

На базе будаўнічага аб’екта “Грамадская пабудова аб’яднання “ЭкаДом” удзельнікі семінара атрымалі тэарэтычныя веды, якія дазволяць ім надалей больш эфектыўна прымяняць атрыманы вопыт пры праектаванні і ўзвядзенні будынкаў з выкарыстаннем навейшых тэхналогій, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца ў Германіі.

Будынкі, узведзеныя па гэтых тэхналогіях, аказваюць мінімальнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе тэрыторый, якія непасрэдна прылягаюць да Нарачанскага нацыянальнага парку – прыроднага эталону Беларусі, а таксама на самы буйны вадаём краіны – возера Нарач.

Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “ЭкаДом” працуе ў сельскай мясцовасці Беларусі. У тым ліку, і ў Мядзельскім раёне. Тут нямецкі партнёр “ЭкаДома”, арганізацыя “Дамы замест Чарнобыля”, у 1994-2000 гадах пабудавала пасёлак “Дружная” для чарнобыльскіх перасяленцаў. Цяпер у “Дружнай” жыве 31 сям’я.

Ганна ЯЦКЕВІЧ, каардынатар праектаў аб’яднання “ЭкаДом”.

Фота забяспечана Ганнай ЯЦКЕВІЧ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце