weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
21.10.2010 12:45 ,

Сын задушыў маці

Дзесяць гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму – прыгавор 23-гадоваму жыхару Радашкавічаў Юрыю М., якога суд Маладзечанскага раёна прызнаў вінаватым у забойстве сваёй 60-гадовай маці.

Судзілі Юрыя адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. За прычыненне маці цяжкіх цялесных пашкоджанняў, насілле ў адносінах да сваёй сужытніцы і забойства маці.

Суд устанавіў: у адзін з дзён у перыяд ад 1 да 7 ліпеня п’яны Юры ў сябе дома ў Радашкавічах падчас сваркі з маці некалькі разоў ударыў яе кулаком у галаву. Гэтыя дзеянні абвінавачанага следства кваліфікавала як прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Вечарам 8 ліпеня ён зноў пачаў лезці біцца. Сужытніца Юрыя Улада заступілася за пажылую жанчыну. За гэта Юры са словамі “не лезь, а то і табе пападзе” выпіхнуў сужытніцу з дома. Насілле ў адносінах да сужытніцы.

Гэтай жа ноччу сын спачатку моцна збіў маці, зламаў ёй дзве рабрыны, а потым задушыў яе рукамі.

Віну сваю мужчына прызнаў часткова. Падчас следства ён расказаў: у той дзень, 8 ліпеня, яны з сужытніцай Уладай ездзілі да яе сястры ў Мінскі раён. Вярнуліся позна, каля 23 гадзін. Юры ведаў, што ў гэты дзень маці атрымала пенсію. Таму стаў прасіць у яе грошы на выпіўку. Маці не давала, ён стаў яе біць.

Каб сужытніца не перашкаджала экзекуцыі, прыйшлося выгнаць яе на вуліцу.

Улада спачатку праходзіла па справе як сведка, потым – як пацярпелая. Яна расказала: калі апынулася на вуліцы, пайшла па суседзях, каб пазваніць у міліцыю. Але гэтага не атрымалася зрабіць, бо адны суседзі спалі, іншыя былі п’яныя.

У дом Улада, па яе словах, сама не вярталася. Праз некаторы час Юры выйшаў на вуліцу і паклікаў яе. Калі жанчына ўвайшла ў дом, пачула, як храпе маці сужытніка. Ляглі спаць і яны. Улада не чула, каб Юры ўставаў ноччу, але не выключае, што ён мог уставаць. Калі прачнулася раніцай, убачыла пенсіянерку мёртвай, твар у яе быў разбіты…

Юры сцвярджае: не хацеў забіваць. Кажа, што пасля таго, як пабіў маці рукамі і нагамі, пачаў трэсці яе за шыю і задушыў выпадкова.

Падчас следства, якое праводзіў старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Вадзім Шукрынаў, сведкі, суседзі сям’і Юрыя, расказвалі, што ў дзень перад ноччу, калі адбылося забойства, яны заходзілі ў госці да маці Юрыя, дзе выпівалі з ёй пасля таго, як жанчына атрымала пенсію.

Па сведчанням суседзяў, участковага міліцыянера і старшыні Радашкавіцкага пасялковага савета, Юры, калі выпіваў, станавіўся агрэсіўным, злым. Біў сваю сужытніцу, чапляўся да маці. Пажылая жанчына скардзілася суседзям на сына. Але ў міліцыю на яго не заяўляла. Шкадавала.

Акрамя частковага прызнання віны Юрыя, яна пацвярджаецца паказаннямі сведкаў, пратаколам агляду месца здарэння, заключэннем медыцынскай судовай экспертызы цела памерлай.

Дзяржаўны абвінаваўца ў судзе прасіў суд прыгаварыць Юрыя да дванаццаці гадоў зняволення. Суд даў на два гады менш.

Дзяніс ІВАНОЎСКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце