weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
21.10.2010 17:28 ,

Жорсткая расправа над дзяўчынай

У кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Гагарына 18 кастрычніка ў вельмі цяжкім стане, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай была знойдзена 18-гадовая дзяўчына.

Па падазрэнні ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў міліцыя затрымала 29-гадовага брата пацярпелай.

Намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: дзяўчыну адвезлі ў рэанімацыю. Яе брата, які раней быў чатыры разы судзімы, у тым ліку, за пагрозу забойствам, затрымалі каля васьмі гадзін вечара на вуліцы Стаханаўскай у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Пры затрыманні ён нічога не мог патлумачыць.

У кватэры ў момант здарэння брат з сястрой знаходзіліся ўдваіх, таму ўстанавіць прычыну такой жорсткай расправы адразу не ўдалося. Устаноўлена толькі: удары былі нанесеныя тупым прадметам. Можна меркаваць, што малатком.

Падазроны цяпер знаходзіцца ў ізалятары. У ходзе расследавання справа з прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў можа быць перакваліфікаваная ў замах на наўмыснае забойства, расказаў Андрэй Дударчык.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце