weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
22.10.2010 15:26 ,

Пад выглядам бежанцаў

Два мінчаніны асуджаныя за арганізацыю незаконнага пераезду пад выглядам бежанцаў праз Беларусь з Расіі ў Літву грамадзян В’етнама, Афганістана і Ірана.

Злачынствы здзяйсняліся ад кастрычніка 2009 года да сакавіка 2010 года. Пра гэта паведаміў “РГ” старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна Аляксандр Лянкевіч. 46-гадовы Васіль Краўцоў атрымаў тры з паловай гады пазбаўлення свабоды, 36-гадовы Мікалай Кабановіч – тры гады зняволення. У даход дзяржавы яны павінны выплаціць 4.586.110 рублёў – грошы, атрыманыя імі ад нелегальных мігрантаў. Абвінавачаныя не сталі абскарджваць прыгавор. 18 кастрычніка ён уступіў у законную сілу.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце