weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
22.10.2010 15:17 ,

Выстава Мяжуева (шмат фота)

Выстава маладзечанскага мастака Рыгора Мяжуева адкрылася 15 кастрычніка ў мастацкай дзіцячай школе.

Шмат вядомых мастакоў Маладзечаншчыны сабралася ў гэты дзень у мастацкай школе. Тут прысутнічалі Генадзь Селядзец, Анатоль Акулік, Уладзімір Тамашэвіч, Сяргей Шусціцкі, Васіль Лазоўскі, Іван Смалякоў.

Рыгор Мяжуеў (крайні справа) з калегамі-мастакамі.

Маладзечанскі мастак Рыгор Мяжуеў прымае віншаванні з нагоды адкрыцця сваёй выставы ў мастацкай дзіцячай школе ў Маладзечне.

Мастак Анатоль Акулік любіць пажартаваць.

На выставе прадстаўленыя 20 работ, усе яны зробленыя акварэллю, і ў асноўным з’яўляюцца вынікам пленэру “Нашчадкі Міхала Падалінскага”. Міхал Падалінскі – пачынальнік беларускага гравёрства, мастак пачатку ХІХ стагоддзя. Яго і аўтара выставы, акрамя жыццёвай пазіцыі, аб’ядноўвае тое, што яны землякі – абодва з Аршаншчыны.

Карціны Рыгора Мяжуева.

Выстава зробленая на высокім майстэрскім узроўні, бачыцца адзінства стылю. Можна адзначыць, што за аснову мастак узяў цёплы і халодны тоны. Шмат работ прысвечана архітэктуры: “Калегіум у Оршы”-2” (работы, зробленыя з розных ракурсаў), “Вільня. Востра Брама”, “Вільня. Касцёл Святой Ганны”, “Стары кляштар”, “Куцейна”.

Ёсць працы, звязаныя з Купалаўскімі мясцінамі: “Ляўкі”, “Вязынка”, “Яхімоўшчына”. Мастак не забыўся пра Маладзечна: “Вулачка ў Маладэчне”, “Стары парк” – цікавая  работа, яна складаецца з фрагментаў. Арка, якая ёсць і зараз пры ўваходзе ў парк, фігурная агароджа, старое разгалінаванае дрэва, скульптура жанчыны.

Колькі ні глядзіш на работу, адкрываеш для сябе нешта новае. Некаторыя з іх падыходзяць пад восеньскую і вясковую тэмы: “Прымаразак”, “Восень”, “Хутар”.

Гэтая выстава далёка не першая для Рыгора Мяжуева, іх было больш за 120, ён прадстаўляў свае работы і за мяжой, і на рэспубліканскім узроўні. Што тычыцца цяперашняй, то працы аб’ядноўвае адна тэматыка, цудоўна перададзены настрой.

Карціны простыя і лёгкія да ўспрымання, тым не менш, за гэтым хаваецца цяжкая, карпатлівая праца мастака. Але, як вядома, умеламу рукі не баляць. Выстава прадоўжыцца да 17 снежня. Ёсць магчымасць прыйсці і дакрануцца да спрадвечнага – мінулага і сучаснага сваёй Бацькаўшчыны.

Алеся ЗАКРЭЎСКАЯ, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце