weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
25.10.2010 17:08 ,

Памёр Яўстафій Стахоўскі

Яўстафій Канстанцінавіч Стахоўскі – былы старшыня Маладзечанскага гарвыканкама, першы сакратар гаркама партыі, дырэктар друкарні “Перамога” – памёр 22 кастрычніка.

Адно з апошніх фота Яўстафія Стахоўскага (у цэнтры). На адкрыцці Дзён якасці маладзечанскай друкарні “Перамога” 17 верасня кветкі яму ўручае намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак.

Ён родам з Валожынскага раёна – нарадзіўся 14 верасня 1935 года ў вёсцы Пярэжары. Скончыў Ракаўскую СШ, затым – Беларускі політэхнічны інстытут. Быў накіраваны на работу ў Маладзечна – ва ўпраўленне наладачных работ №114. Працаваў на розных пасадах: майстрам, затым прарабам, старшым прарабам, галоўным інжынерам. З цягам часу стаў кіраўніком  прадпрыемства.

У 1972 годзе Яўстафій Стахоўскі ўзначаліў Маладзечанскі гарадскі выканаўчы камітэт, а ў 1983-м быў абраны першым сакратаром гаркама КПБ. З 1990 па 2009 год ён узначальваў калектыў друкарні “Перамога”.

Меў шмат узнагарод, сярод якіх медаль “За доблесную працу”, два ордэны “Знак Пашаны”, ганаровыя граматы Міністэрства культуры і друку, Мінаблвыканкама, Вярхоўнага Савета БССР. У 2003 годзе Яўстафію Стахоўскаму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Маладзечна. У 2005 годзе ён атрымаў нагрудны знак “Выдатнік друку Беларусі”, а ў 2006-м – званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”.

Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” выказвае свае шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце