weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
25.10.2010 16:58 ,

Прыгавор – рэха Крэўскага выбуху

Суд Смаргонскага раёна вынес прыгаворы двум маладым людзям, якія ў чэрвені прынеслі снарад у бліндаж першай сусветнай вайны, што каля Крэва. У ліпені ён узарваўся. Загінуў 18-гадовы хлопец. 18-гадовая дзяўчына і 20-гадовы хлопец былі шпіталізаваныя.

Старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік паведаміў “РГ”: абвінавачаныя – жыхары Крэва. 21-гадовы падсудны атрымаў 8 гадоў пазбаўлення свабоды, 18-гадовы – 6 гадоў зняволення.

Па выніках расследавання, хлопцам былі прад’яўленыя абвінавачанні адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – “Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і ўзрыўных прыстасаванняў, здзейсненыя групай асобаў па папярэдняй змове”, “Прычыненне смерці па неасцярожнасці” і “Прычыненне цяжкага альбо менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці”.

Прыгавор суд Смаргонскага раёна вынес 15 кастрычніка. Ён пакуль не ўступіў у законную сілу. Абодва абвінавачаныя маюць намер абскардзіць яго ў Гродзенскі абласны суд.

Здарэнне адбылося 6 ліпеня каля 22 гадзін. Дзевяць маладых людзей у бліндажы распалілі касцёр. Адбыўся выбух. 18-гадовы жыхар Смаргоні загінуў на месцы здарэння ад вострай страты крыві. Асколкам хлопцу пашкодзіла шыйную артэрыю.

Мінчанін, 20-гадовы студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў сталіцы, і 18-гадовая жыхарка Крэва, навучэнка Маладзечанскага медыцынскага каледжа, атрымалі цяжкія траўмы, іх завезлі ў бальніцу. Яшчэ шасцярых маладых людзей ва ўзросце ад 17 да 23 гадоў пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дамоў.

Устаноўлена, што ў бліндажы ўзарваўся снарад калібру 76 міліметраў часоў другой сусветнай вайны. Прыкладна 18 чэрвеня абвінавачаныя знайшлі яго каля могілак недалёка ад Крэва. Прынеслі ў бліндаж. Кінулі снарад у касцёр, спрабуючы ўзарваць яго. Аднак касцёр патух, і снарад застаўся ў бліндажы.

Група маладых людзей, якія зайшлі ў бліндаж 6 ліпеня, не заўважыла снарад і распаліла касцёр на тым месцы, дзе ён ляжаў…

Потым, падчас абследавання прылеглай да бліндажу тэрыторыі, сапёры ў зямлі знайшлі і знішчылі яшчэ пяць такіх самых снарадаў і адзін снарад калібру 122 міліметры.

Паводле службы інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце